Хвоя кедравая еўрапейская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хвоя кедравая еўрапейская[1], Кедр сібірскі[2] (Pinus cembra) — від дрэў з роду Хвоя (Pinus).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Дрэва вышынёй 20—25 м, з густой шырокай яйцападобнай кронай. Ігліца па 5 у пучках, цвёрдая, з блакітнаватымі вусцейкавымі палоскамі, вызубленая па краі. Шышкі яйцападобныя, прамастойныя.
Арэал
Пашырана ў Альпах і Карпатах. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана з сярэдзіны XIX стагоддзя, адзінкавыя дрэвы зберагліся ў некаторых парках.
Значэнне і выкарыстанне
Устойлівая да гарадскіх умоў. Можа выкарыстоўвацца ў азеляняльных пасадках. Мае шэраг дэкаратыўных форм, якія адрозніваюцца характарам росту і афарбоўкай ігліцы: калонападобную, карлікавую, залацістую.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads