Сафроній (Юшчук)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сафро́ній, свецкае імя Сцяпа́н Пятро́віч Юшчу́к (нар. 11 красавіка 1951, в. Кацельня-Баярская, Брэсцкая вобласць) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы, беларускі праваслаўны дзеяч.

Хуткія факты Архіепіскап Сафроній, Царква ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу (1968), у 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1979—1982 гадах быў выхаванцам Ленінградскай духоўнай семінарыі, 1982—1986 гадах — студэнтам Ленінградскай духоўнай акадэміі.

Пасля заканчэння навучання (1986) залічаны ў брацтва Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Прыняў манаскі пострыг 10.4.1986 года; 21.4.1987 года пасвечаны ў сан іерадыякана, 20.5.1987 — у сан іераманаха. Узведзены ў сан ігумена 4.3.1990 года, у сан архімандрыта — 1.5.1994 года. Прызначаны 19.7.1994 года намеснікам Свята-Дабравешчанскага Лядскага манастыра.

Сінодам Беларускага Экзархата абраны і пададзены Патрыярху Аляксію II як стаўленік на Брэсцкую епіскапскую кафедру. Сінод РПЦ 27.12.2000 года вызначыў яму быць епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.

У Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску 4.2.2001 года Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, у саслужэнні членаў Сінода Беларускага Экзархата, хіратанісан у епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага.

Сінод Беларускага Экзархата 4.6.2002 года прыняў рашэнне, зацверджанае Патрыярхам Аляксіем II, пра прызначэнне Сафронія на Магілёўскую кафедру.

Прызначаны 7.10.2002 года епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім.

З 27.12.2005 па 22.4.2007 — часовы кіраўнік Бабруйскай епархіі.

1 лютага 2018 года ў Хрыста Збавіцеля ў Маскве Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа.[1]

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн святога благавернага князя Данііла Маскоўскага II ступені[2][3]
  • Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II[4] і III ступеняў

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads