Сачавіца харчовая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сачавіца харчовая
Remove ads

Сачавіца харчовая, Сачыўка, Чачавіца[1], Сачавіца[2], Чычавіца[1], Сачэўка[3] (Lens culinaris) аднагадовая расліна роду Сачавіца (Lens) сямейства Бабовыя (Fabaceae), якая вырошчваецца дзеля насення.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Расліна дасягае да 60 см (у асноўным 40 см) вышынёй, насенне расце ў стручках, звычайна з двума насенінамі ў кожным. Корань стрыжнёвы, разгалінаваны. Сцябло прамое, галінастае, чатырохграннае. Лісце складанае, з 2—8 парамі лісточкаў з маленькімі вусікамі. Кветкі дробныя, ружовыя, белыя, фіялетава-сінія, сабраны ў суквецці. Плод — боб, двухстворкавы, з адным гняздом, сплюшчаны. Насенне плоскае, лінзападобнае, афарбоўка ад жоўтага да чорнага (у культуры пераважаюць сарты зялёнай, чырвонай і карычневай афарбоўкі).

Thumb
3 віды насення сачавіцы
Remove ads

Вырошчванне

Сачавіцу вырошчваюць на лёгкіх суглінках, чарназёмах, супесках.

Сачавіца — святлалюбная расліна, таму яе мэтазгодна высаджваць на паўднёвых схілах. Добрымі папярэднікамі для яе з’яўляюцца кукуруза і бульба. Асноўная апрацоўка глебы заключаецца ў лушчэнні і зяблевым ворыве. Вясной поле скародзяць і ажыццяўляюць культывацыю. Пад асноўную апрацоўку можна дадаць суперфасфат (6—10 г на 1 м²). Кіслую глебу варта правапнаваць. Сачавіцу можна сеяць у раннія тэрміны, пры тэмпературы глебы +5-6 °C. Невялікіх замаразкаў яна не баіцца. Сеюць суцэльнымі радамі і закаткоўваюць. Як узыйшла, скародзяць. Ураджай збіраюць у некалькі прыёмаў, паколькі паспяванне адбываецца нераўнамерна.

Remove ads

Харчовая каштоўнасць

Насенне сачавіцы змяшчае да 3 % тлушчаў, 35 % бялкоў і 4,5 % мінеральных рэчываў. У складзе ёсць таксама вітаміны групы B.

Культура таксама лічыцца каштоўным кормам для жывёлы, на корм ідуць зерне, мякіна, салома і зялёная маса. Сена па каштоўнасці не саступае сену з канюшыны.

Шкоднікі

  • Sitona crinitus
  • Sitona lineatus

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads