Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Саюз Абароны Радзімы і Свабоды» (руск.: Союз защиты Родины и Свободы) — вайсковая антыбальшавіцкая арганізацыя часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі, утвораная Барысам Савінкавым у сакавіку 1918 года з дазволу камандавання Добраахвотніцкай арміі, генералаў Карнілава і Аляксеева.
Remove ads
Гісторыя
Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
У ліпені 1918 года Саюз арганізаваў Яраслаўскае, Рыбінскае ды Мурамскае паўстанні. Таксама рыхтаваліся паўстанні ў Маскве і Казані, але арышты некаторых сяброў саюза ў траўні 1918 года скасавалі іх. Пасля задушэння паўстанняў арганізацыя фактычна распалася. Яна мела аддзяленні ў Маскве, Рыбінску, Яраслаўлі, Мураме, Казані і іншых гарадах.
Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
У студзені 1921 года арганізацыя была адноўленая на нарадзе расейскіх эмігрантаў у Варшаве пад назвай Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды (бел.: Народный союз защиты Родины и Свободы). Цягам 1921—23 гадоў арганізацыя спрабавала весці змаганне і падрыўную дзейнасць супраць бальшавіцкага рэжыма: добраахвотнікі з шэрагаў Народнага саюза накіроўваліся ў СССР для арганізацыі баявых атрадаў і падпольных суполак з мэтаю процідзеяння бальшавіцкай уладзе, набору прыхільнікаў і правядзення спробаў падняцця народнага паўстання для скідывання бальшавізму[1].
Інфармацыйнае Бюро Народнага Союза Абароны Радзімы і Свабоды кожны дзясяты дзень выдавала шматстаронкавыя (не меней за 6-8 аркушаў) «Зводкі Інфармацыйнага Бюро НСАР і С» (руск.: «Сводки Информационного Бюро НСЗР и С»). Было выдадзена не меней за 22 нумары; апошні з вядомых — № 22, выдадзены 17 лістапада 1922 года.
У пачатку 1924 года асноўны кантынгент Народнага саюза, дзейны на тэрыторыі Савецкага Союза, быў знішчаны АДПК у ходзе аперацыі «Сіндыкат-2». Лідар НСАРіС Барыс Савінкаў быў арыштаваны у тым жа годзе, а ў наступным забіў самога сябе.
Remove ads
На Беларусі
Паводле сведчанняў М. Баравога, усе партызанскія арганізацыі:
На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб'яднаныя Савінкаўскім "Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды", з якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і "Беларускі палітычны камітэт". Агульнае караўніцтва аперацыямі належала "Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой"Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб'яднаны Савінкаўскім "Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды", зь якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і "Беларускі Палітычны Камітэт". Агульнае караўніцтва апэрацыямі належала "Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой.
Але Юрка Віцьбіч вызначае, што беларускія антысавецкія партызаны не маглі мець адзіны цэнтр, а кіраўніцтва Савінкава, Булак-Балаховіча, Саюза Абароны Радзімы і Свабоды ды Беларускага палітычнага камітэта было ад мяжы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках — да Дняпра. Таксама паводле Савінкавага абвінаваўчага акта:
За перыяд з 1921 па 1923 год органамі УНК-ДПК ліквідаваныя былі наступныя аддзелы "Саюза Абароны Радзімы і Свабоды", якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасцю, накіраванай выключна на знішчэнне савецкай улады — Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасцю звыш за 300 чалавек.Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))за пэрыяд з 1921 па 1923 год органамі ВЧК - ГПУ ліквідаваныя былі наступныя аддзелы "Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды", якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасьцю, накіраванай выключна на зьнішчэньне савецкай улады -Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасьцю звыш 300 чалавек.
Remove ads
Структура
Штаб арганізацыі меў наступную структуру:[2]
- Барыс Савінкаў узначальваў арганізацыю і ад яе імя вёў перамовы з прадстаўнікамі Антанты.
- Флегант Клепікаў — Савінкаваў сакратар і адначасна скарбнік.
- Любоў Дыкгаф — Савінкаваў сакратар[3].
- Палкоўнік Пярхураў — начальнік штаба.
- Палкоўнік Гопер — начальнік ваярскіх кадраў.
- Палкоўнік Страдзецкі — сувязь з Добраахвотнай арміяй на ўсіх франтах.
- Падпалкоўнік Брэда — выведка, контрвыведка і антыбальшавіцкая прапаганда сярод латышскіх стралковых фармаванняў.
- Доктар Аксанін (Мікалай Сяргеевіч Рыгор’еў) — начальнік правінцыйнага аддзела і прапаганды.
- Ротмістр Сумскага гусарскага палка Аляксандр Віленкін — кавалерыйскі цэнтр арганізацыі.
- Капітан лейб-гвардыі 3-й артылерыйскай брыгады Шрэдэр — артылерыйскі цэнтр.
- Аляксандр Дыкгаф дапамагаў падтрымліваць зносіны з замежнымі прадстаўнікамі.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads