Свет маўчання

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Свет маўчання»[4] (фр.: Le Monde du silence) — дакументальны фільм, рэжысёрамі якога з’яўляюцца французскі падводны даследчык Жак-Іў Кусто і Луі Маль. Гэта адзін з самых першых фільмаў, у якім выкарыстоўваліся падводныя здымкі. Аператар — Філіп Агасціні.

Хуткія факты Свет маўчання, Жанры ...
Remove ads

Творчая гісторыя

Фільм бярэ сваю назву ад аднайменнай кнігі Кусто. Пры здымках фільма выкарыстоўваўся карабель «Каліпса». Кусто і яго каманда падводнікаў знялі 25 кіламетраў кінастужкі, даследуючы марское дно Міжземнага мора, Персідскага заліва, Чырвонага мора і Індыйскага акіяна. Фільм здымаўся 2 гады.

Узнагароды

Фільм атрымаў шэраг узнагарод, сярод іх прэмія «Оскар» за лепшы дакументальны поўнаметражны фільм, Залатая пальмавая галіна Канскага кінафестывалю, прэмія Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША ў намінацыі «Лепшы замежны фільм», а таксама намінацыя «Лепшы дакументальны фільм» прэміі «BAFTA».

Фільм заставаўся адзіным дакументальным фільмам, які выйграў «Залатую пальмавую галіну» да перамогі фільма «Фарэнгейт 9/11» у 2004 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0049518/ Праверана 8 красавіка 2016.
  2. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=5769.html Праверана 8 красавіка 2016.
  3. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). - артыкул Жак-Іў Кусто
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads