Святая Крыніца (Горы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Святая Крыніца (Горы)map
Remove ads

Святая Крыніца — крыніца каля аграгарадка Горы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Ясянёвы гай», ва ўрочышчы Касцёл. Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.

Хуткія факты Святая Крыніца, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Крыніца ўяўляе сабой калодзежнае кольца вялікага дыяметра з пластмасавай трубой для спуску вады. Над крыніцай зроблена квадратная драўляная канструкцыя ў выглядзе навеса. Абсталявана невялікай драўлянай пляцоўкай для малебна, лаўкамі для адпачынку, двума драўлянымi крыжамі і лесвічным спускам. За некалькі метраў ад вытоку ручай упадае ў раку Палуж[1].

Thumb
Навес і памінальны крыж ля Святой Крыніцы.

Гісторыя і легенды

Паводле паданняў, раней на гэтым месцы быў касцёл. У рэчышчы ручая, што выцякае з крыніцы, ляжыць надмагільная пліта з надпісамі на польскай мове. Існуе легенда пра паненку, якая стала зданем і скінула гэтую пліту са сваёй магілы, і таму існуе забарона на наведванне крыніцы ўначы[2].

Таксама існуе паданне пра тры камяні, якія Бог кінуў на зямлю. Самы вялікі ўпаў ля вёскі Кліны, дзе стала біць Блакітная крыніца, а меншыя — у вёсках Горы і Мхінічы, дзе таксама з’явіліся крыніцы[2].

Remove ads

Сучасны стан

Вада з крыніцы лічыцца ў народзе гаючай. У 1998 годзе крыніца была добраўпарадкавана. У 2018 годзе побач пабудавана драўляная купель. Штогод на 10-ю пятніцу пасля Вялікадня ля крыніцы адзначаецца свята «Дзесятуха», падчас якога адбываецца асвячэнне вады[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads