Свята-Ільінская царква (Бабруйск)

Праваслаўны храм у горадзе Бабруйску From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Ільінская царква (Бабруйск)map
Remove ads

Свята-Ільінская царква — дзейны праваслаўны храм у горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці, перавезены з вёскі Куляшоўка Клімавіцкага раёна. Знаходзіцца ва ўрочышчы Лукавая гара, на вуліцы Сікорскага, 38. Помнік драўлянага дойлідства.

Хуткія факты Свята-Ільінская царква, Краіна ...

Царква з в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна па вул. Сікорскага, 38 у г. БабруйскуАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000070шыфр 513Г000070.

Remove ads

Гісторыя

Куляшоўская царква

Thumb
Царква да перавозу з в. Куляшоўка

Першапачаткова царкву ўзвялі на паўночна-ўсходнім ускрайку вёскі Куляшоўка ў 1893 годзе з дрэва. Спачатку ў ёй служыў святар Пётр Петрашэн, з 1899 года — Міхаіл Харашуноў, а з 1909 года — Васіль Рафаловіч. У календары для духавенства Магілёўскай епархіі на 1899 год паведамляецца: «Куляшоўская, Ільінская [царква], пабудавана ў 1894 годзе, драўляная; прыхаджан абодвух палоў 2371; царкоўнай зямлі 48 дзесяцін; адрас ст. Хатовіж, святар Міхаіл Харашуноў»[1].

У пачатку 1930-х гадоў храм быў зачынены і зноў адкрыўся ў час Другой сусветнай вайны. Прыход царквы быў афіцыйна зарэгістраваны 2 лістапада 1946 года. Указам архіепіскапа Васіля настаяцелем царквы быў прызначаны святар Аляксандр Хобатаў. У 1947 годзе гэтую пасаду заняў Стахій Ільінкоў, а ў 1949 годзе — Уладзімір Забела[2].

Пры айцы Уладзіміры было складзена апісанне храма, дзе ён характарызаваўся як добранадзейны, «не пагражаў небяспекай і быў цалкам спраўны для правядзення набажэнстваў». Паведамлялася знешняе аблічча будынка: «царква драўляная, сцены, сечаныя з круглых бярвенняў, абліцаваны 30 мм дошкамі, дах бляшаны, з унутранага і знешняга бакоў пафарбавана алейнай фарбай»[1][2].

Указам архіепіскапа Піцірыма ў 1952 годзе настаяцелем прыхода быў прызначаны іераманах Варсанофій, накіраваны з Жыровіцкага манастыра. На яго месца ў 1955 годзе прыбыў святар Міхаіл Рагачоўскі. Неўзабаве ён звольніўся, і ў 1960 годзе ўказам мітрапаліта Гурыя ў царкве пачаў служыць айцец Уладзімір Суднік[2].

У 1960 годзе храм закрылі, а святара перавялі ў Свята-Успенскую царкву ў Чарацянку[2]. Паступова будынак прыйшоў у заняпад, абрынуўся адзін з купалоў[3].

Бабруйская царква

Паводле гістарычных звестак, Свята-Ільінская царква ў Бабруйску існавала яшчэ ў 1614 годзе. Верагодна, гэты храм быў разабраны падчас узвядзення крэпасці ў 1811 годзе. Будаўнічыя матэрыялы з яго пайшлі на ўзвядзенне могілкавай Свята-Сафійскай царквы на вуліцы Мінскай. У 1826 годзе на хутары Лукі (цяпер — урочышча Лукавая Гара) была пабудавана новая Свята-Ільінская царква, якую разабралі ў 1930-я гады. Ад яе застаўся толькі вялікі падмуркавы камень, на якім пазней будзе высечаны крыж і які будзе пакладзены ў аснову цяперашняга храма[4].

У 2000 годзе ў дзень памяці прарока Ільі былі асвячоны крыж і месца пад будаўніцтва новай царквы. У тым жа годзе кіраўніцтва Беларускай чыгункі перадала прыходу пасажырскі вагон, які выкарыстоўваўся як часовы храм[4]. 6 верасня таго ж года па блаславенні архіепіскапа Максіма прастол у ім быў асвячоны благачынным Генадзем Вейгам, протаіерэем Андрэем Мільтам і клірыкамі епархіі. У 2002 годзе прыход наведаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт[5].

Да канца 2003 года быў заліты падмурак пад новы храм. У 2004 годзе па блаславенні архіепіскапа Сафронія з дазволу мясцовых уладаў на месца будаўніцтва была перавезена Куляшоўская царква[5]. Працы па перамяшчэнні будынка, прызнанага помнікам архітэктуры, прайшлі з парушэннем заканадаўства і без узгаднення з Міністэрствам культуры Беларусі[3].

Увесну 2004 года пачалася зборка царквы, якая скончылася да канца ліпеня. Праведзеная рэканструкцыя цалкам змяніла гістарычнае аблічча будынка[3]. Першая літургія адбылася 2 жніўня 2004 года[5]. 19 жніўня 2008 года быў асвечаны купал.

Thumb
Свята-Ільінская царква ў 2008 годзе

2 жніўня 2013 года епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім асвяціў прастол адбудаванай царквы. У ім захоўваюцца часцінкі мошчаў праведнага Іаана Кармянскага і прападобных старцаў Опцінскіх. Пры храме дзейнічае нядзельная школа і бібліятэка. Святаром у прыходзе служаць іерэй Віктар Смычнік[5].

Remove ads

Архітэктура

Помнік драўлянага дойлідства з рысамі псеўдарускага стылю. Чатырохчасткавая кампазіцыя царквы складаецца з асноўнага прамавугольнага зруба, пяціграннай апсіды з невялікімі гранёнымі рызніцамі, дадатковага аб’ёму і бабінца. Над асноўным аб’ёмам пастаўлены светлавы васьмігранны барабан, над бабінцам — васьмярык званіцы. Барабан і званіца завершаны вастраверхімі шатрамі з галоўкамі. Такая ж галоўка знаходзіцца і над апсідай. Будынак мае тры ўваходы — галоўны і два бакавыя, аформленыя раней вялікімі ганкамі з масіўнымі разнымі слупамі і фігурнымі франтонамі. Пластыку фасдаў у мінулым дадавалі разарваныя карнізы, разьба, шалёўка (гарызантальная ў прасценках, вертыкальная ў цокальнай панелі, фрызе, атыку).

Інтэр’ер двухсветлавы, перакрыты самкнёным васьмігранным скляпеннем[6].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads