Серафім (Беланожка)

епіскап Беларускай праваслаўнай царквы, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Серафім (Беланожка)
Remove ads

Епіскап Серафім (свецкае імя Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка; нарадзіўся 5 верасня 1973, Екацярынбург, Расія) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.

Хуткія факты Епіскап Серафім, Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З сям'і вайскоўца. У 1986 сям'я пераехала ў Бабруйск. У 19901994 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплом на тэму «Пастырскія пасланні святога апостала Паўла».

У 1999 з адзнакай скончыў багаслоўскі факультэт Фесаланікійскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля (Грэцыя). У 19992000 праходзіў стажыроўку на багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія).


У 2000 прызначаны выкладчыкам Свяшчэннага Пісання Новага Запавету Мінскай духоўнай семінарыі. У 20002004 — выкладчык, затым старшы выкладчык кафедры багаслоўя і гісторыі Царквы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінска; прызначаны памочнікам дэкана.

У 2001 скончыў Мінскую духоўную акадэмію з навуковай ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысертацыю на тэму «Вучэнне святога апостала Паўла аб стаўленні чалавека да тварнога свету». З 2001 — выкладчык на кафедры візанталогіі Мінскай духоўнай акадэміі. У 2002 вывучаў англійскую мову ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія).

10 верасня 2003 мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пастрыжаны ў мантыю з імем Серафім у гонар Серафіма Сароўскага ў саборы Успенскага Жыровіцкага манастыра. Пасвечаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003, у іераманаха — 14 снежня 2003.

У 2004 прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; дацэнт кафедры Біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ.

22 красавіка 2007 прызначаны епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads