Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм на ўскраіне в. Азярніцы, Слонімскага раёна. Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1867 г. з цэглы на сродкі казны (6654 руб.); была прыпісана да Раства-Багародзіцкай царквы вёскі Міжэвічы. У 19 стагоддзі маёнтак Азярніца належаў святару Антону Аліфяровічу.
Архітэктура

Падоўжана-восевую кампазіцыю белакаменнага храма фармуюць двухярусная чатырохгранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Маляўнічы сілуэт завяршаюць самкнуты сферычны купал з макаўкай над званіцай і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане асноўнага аб'ёму. Уваход вырашаны чатырохслуповым арачным рундуком з бочкавым кілепадобным пакрыццём. Лапідарны дэкор абмежаваны філёнгамі шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.
Царква акаймавана бутавай агароджай з чатырохслуповай брамай.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. стар. 10.
Спасылкі
![]() |
Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads