Азярніца (Слонімскі раён)
Слонімскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азярні́ца[1] (трансліт.: Aziarnica, руск.: Озерница) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, на безымянным прытоку ракі Зальвянка. Адміністрацыйны цэнтр Азярніцкага сельсавета. Насельніцтва 431 чал. (1990). Знаходзіцца за 18 км на захад ад Слоніма, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Азярніца (лінія Баранавічы — Ваўкавыск).
Remove ads
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Азярніцу датуецца 1478 годам, калі яна была названа ў ліку «прысёлкаў» маёнтка Дзярэчын, якім валодалі Копачы. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў паселішча знаходзілася ва ўладанні Б. Мілашэвічу, па яго смерці (1509) — вялікіх князёў. З 1510 года маёнткам у Азярніцы валодаў падскарбі земскі Богуш Багавіцінавіч. Згодна з дакументам за 1569 год, паселішча мела статус мястэчка ў Слонімскім павеце Новагародскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Івана Гарнастая. Станам на 1604 год тут было 55 двароў і 10 корчмаў
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Азярніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 39 двароў, царква, сінагога, школа, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Азярніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе Азярніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1969 год тут было 155 двароў, на 1990 год — 187.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 год — 272 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 210, жабракоў 1[2]; 1878 год — 808 чал. (375 муж. і 422 жан.), у тым ліку 350 іўдзеяў[3]; 1886 год — 418 чал.
- XX стагоддзе: 1969 год — 496 чал.; 1990 год — 431 чал.[4]
Інфраструктура
У Азярніцы працуюць дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, вясковыя клуб і бібліятэка, пошта, АТС, аптэка, крама, комплексна-прыёмны пункт.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
Прыкладна за 200 м на паўночны захад ад Азярніцы знаходзіцца гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, якое адносяць да 1-га тысячагоддзя н. э. Гэтая знакавая мясцовасць трапіла ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
- Могілкі яўрэйскія
- Царква Святога Мікалая (1867)
Вядомыя асобы
- Алесь Сучок (1916—1993) — беларускі паэт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads