Свята-Пакроўская царква (Вялікая Ліпа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Помнік архітэктуры барока.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1773 годзе з цэглы. У 1896 годзе пры царкве пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа. Царква адкрыта ў 1990-я гады.
Архітэктура
Храм атрымаў характэрны манументальна-пластычны выгляд, чаму садзейнічаюць буйныя архітэктуныя формы і асабліва — маляўнічае завяршэнне галоўнага фасада ўвагнута-выпуклым фратонам, чляненне плоскасных бакавых фасадаў лучковымі праёмамі і арачнымі нішамі. Кампактны прамавугольны ў плане аб'ём пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавымі нізкімі рызніцамі. Вось сіметрыі галоўнага фасада, расчлянёнага лапаткамі на 3 праслы, адзначана лучковымі ўваходным і 2 аконнымі праёмамі. Бляшаны дах над алтарнай часткай завершаны галоўкай. Пры ўваходзе ў малітоўную залу на 2 калонках размешчаны хоры.
Спадарожныя збудаванні
Перад царквой пастаўлена прамавугольная ў плане двух'ярусная мураванвя званіца з шатровым пакрыццём.

Побач з царквой — капліца. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана чатырохграннай цэнтрычнай двух'яруснай вежай, накрытай сплюшчаным купалам на нізкім цыліндрычным барабане. Першы глухі ярус крапаваны філёнгамі, другі вырашаны 4 аркамі, дэкарыраванымі па вуглах калонамі.

Побач размешчана капліца-пахавальня. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Невялікі прамавугольны аб'ём пад двухсхільным дахам. Глухія плоскасныя фасады крапаваны па вуглах канеліраванымі пілястрамі, прамавугольны ўваходны праём дэкарыраваны прафіляваным сандрыкам на фігурных кранштэйнах і нішай-эпітафіяй над ім.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Вялікая Ліпа)
- Свята-Пакроўская царква (Вялікая Ліпа) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Вялікая Ліпа) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Вялікая Ліпа) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Вялікая Ліпа) на сайце «Архіварта»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads