Свята-Пакроўская царква (Любкаўшчына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Пакро́ва Найсвяце́йшай Багаро́дзіцы — праваслаўны храм у вёсцы Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, помнік народнага дойлідства. Цэнтр прыходу Стаўбцоўскага благачыння Маладзечанскай епархіі[1].
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова з'яўлялася могілкавай капліцай, узведзенай у 1818 годзе і прыпісанай да Дабравешчанскай царквы ў Кунасе[2]. Уваходзіла ў склад Слуцкай епархіі.
Напачатку 2000-х г. пачалася рэканструкцыя колішняй капліцы, якая заняпала за савецкім часам. Падчас яе драўляны аб'ём храма быў абкладзены сілікатнай цэглай, што прывяло да страты арыгінальнага выгляду пабудовы[3]. Рэстаўрацыя скончылася ў 2010 годзе, завяршэннем якой стала асвячэнне храма ў гонар Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, што адбылося 21 жніўня таго ж года. На асвячэнні прысутнічалі біскуп барысаўскі Веніямін, протаіерэй стаўбцоўскай акругі Аляксандр Марцінчык, плябан прыхода Васіль Каляда і запрошаныя святары[4].
За аднаўленне царквы Васіль Каляда атрымаў медаль Кірылы Тураўскага і грамату мітрапаліта Філарэта. Прыходу быў падораны абраз Філарэта Міласцівага[4].
Remove ads
Архітэктура
Прыналежыць да пашыранага на тэрыторыі Беларусі тыповага праекту могілкавых капліцаў, прадстаўнікамі якога з'яўляюцца цэрквы ў Драчкава, Асіпаўшчыне і г.д. Помнік народнага дойлідства. Да квадратнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы далучана прамавугольная апсіда і невялікі прытвор. Шатровы дах завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, над вальмавым дахам апсіды і двухсхільным пакрыццём прытвора — макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Зноскі
- Приход храма Покрова пресвятой Богородицы д.Любковщина Архівавана 12 кастрычніка 2018.
- Лекі для душы Архівавана 7 верасня 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads