Свята-Пакроўская царква (Мыто)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мыто Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На ўсходняй ускраіне вёскі, абкружана бутавай агароджай. Пабудавана ў 1864—1870 гг. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыіі: прытвор-званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, апсіда. Сілуэт будынка фарміруюць шатровыя пакрыцці двух’яруснай васьмерыковай званіцы і асноўнага аб’ёму, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, рэльефныя крыжы.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Мыто)
- Свята-Пакроўская царква (Мыто) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Парафіяне Мытлянскай грэка-каталіцкай цэрквы у 1829 г. // // Лідскі Летапісец. 2021. № 2(94). С. 28-29. // на pawet.net
- Свята-Пакроўская царква (Мыто) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads