Аляксандр Тамашавіч Скірмунт
1793—1845 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Скірмунт (1793—1845[1]) — дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты[2].
Пінскі павятовы маршалак[3], харунжы пінскі (1815)[2].
У 1820 г. з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы (489 душ у 1815), Рум ды інш. (1 255 душ у 1834)[2]. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.
Remove ads
Сям’я

У шлюбе з Гартэнзій Міхайлаўнай з Ордаў (1808—1894), сястрой мастака Напалеона Орды. З ёй меў дачку Гелену (1827—1874), мастачку[2]. Гартэнзія пахавана побач з дачкой на Старых могілках у Пінску.
Зноскі
- Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка (руск.). Праверана 26.11.2016.
- Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.
- 1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта (руск.). Праверана 26.11.2016.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads