Гелена Скірмунт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гелена Скі́рмунт (5 лістапада 1827, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 1 лютага 1874) — мастачка і скульптар. З роду Скірмунтаў.
Remove ads
Біяграфія


Нарадзілася ў сям’і пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Тамашавіча Скірмунта (1794—1847) і Гартэнзіі Міхалаўны Орды, шлюб якіх адбыўся ў 1825 годзе. З’яўлялася пляменніцай Напалеона Орды. Яе бацька валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі ў Пінскім павеце: маёнтак Калоднае — у 1814 налічваў 118 рэвізскіх душ; і маёнтак Рухч — у 1834 годзе налічваў 621 душу, а ў 1841 годзе — 817.
Пачала вучыцца мастацтву ў Вільні ў Вікенція Дмахоўскага[4]. У 1844—1845 гадах падарожнічала па Еўропе (у т.л. Берлін, Парыж). Малявала партрэты, пейзажы, абразы для касцёлаў. Як скульптар выканала шмат распяццяў, медальёны з партрэтамі, у т.л. І. Лялевеля, Ю. Крашэўскага.
У 1863 годзе за спробу даставіць дэпешу Р. Траўгуту арыштавана і саслана ў Тамбоў. Пасля жыла ў Крыме. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедзімін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага і туркаў і інш.). Вяла дзённік, які часткова апублікаваны Б. Ф. Залескім разам з лістамі пад назвай «3 жыцця літвінкі, 1827—1874» (1876).


Пахавана на Старых могілках у Пінску, побач з маці і мужам. На яе магіле пастаўлены помнік з белага мармуру. Аналагічны па форме помнік, але з чырвонага каменю, пастаўлены на магіле яе дачкі Канстанцыі.
Remove ads
Сям’я
У 21 год выйшла замуж за свайго дальняга родзіча архітэктара Казіміра Аляксандравіча Скірмунта. У шлюбе з ім нарадзіла 4 дзяцей[5]:
- Станіслаў (1857—1921), падарожнік, дырэктар упраўлення лясамі ў Судане, уладальнік сядзібы ў Хартуме.
- Ірэна (1851—1905), жыла ў Варшаве, выйшла замуж за Т. Альшэўскага[6].
- Канстанцыя (1851—1933[7]), вядомая польская публіцыстка, гісторык, апошняя ўладальніца палаца Бутрымовічаў.
- Казіміра Браніслава (1865—1938), выйшла замуж за Казіміра Ігната Ромера (1848—1921), уладальніка маёнтка ў Ямполі. Нарадзіла 5 дзяцей.
Remove ads
Зноскі
- Helena Skirmunt // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Helena Skirmunt // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Helena Skirmuntowa (Skirmunttowa, z domu Skirmunt) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Гелена Скирмунт: литвинка, патриотка, первая женщина-скульптор (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.02.2018.(недаступная спасылка)
- Helena Skirmunt h. Dąb (польск.). Праверана 04.02.2018.
- Федорук А. Т. Пинск // Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- «Уроборос», или чтоб не было стыдно за пинский некрополь (руск.). Media-Polesye. Праверана 05.02.2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads