Дом мод-2

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом мод-2map
Remove ads

Дом мод-2 — шасціпавярховы будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Мельнікайтэ № 4.

Хуткія факты Краіна, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Дом мод-2 і будынак інстытута Белпобыттэхпраекта з боку Юбілейнай плошчы

Пабудаваны ў 19761982 гг. паводле праекта архітэктараў П. Кракалёва[1][2], В. Алейнікавай[2], А. Муладжанавай, Ю. Аўсянога[1] у ансамблі з будынкам інстытута Белпобыттэхпраекта (вул. Мельнікайтэ № 2), з якім аб’яднаны на ўзроўні трэцяга паверху крылом[2].

Архітэктура

Дом мод мае арыгінальную ярусную прасторавую кампазіцыю ў пластычных гранёных формах. Вертыкальная накіраванасць першага—трэцяга паверхаў дасягаецца пілонамі і вузкімі аконнымі праёмамі. Чацверты—шосты паверхі маюць гарызантальную кампазіцыю, якая ствараецца чаргаваннем стужачнага зашклення і міжпаверхавымі бетоннымі паясамі. Будынак завяршае прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём, дзе размешчаныя тэхнічныя памяшканні. Унутры вестыбюль, двухсветлавы салон заказаў, зала на 300 месцаў для дэманстрацыі мадэляў, сталоўка, адміністрацыйныя, вытворчыя памяшканні. У апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаныя светлы і блакітна-ружовы мармур, ракушачнік, дэкаратыўная тынкоўка, акмігран.

Вітраж «Свята зямлі беларускай»

У салоне заказаў — вітраж[2] (плошча 250 м²) з каляровага шкла на тэму «Свята зямлі беларускай» (1980—1981, мастак Валерый Даўгала). Вітраж уяўляў сабой галерэю партрэтаў знакамітых асветнікаў, кожная з фігур у ёй мела штосьці накшталт німба з цытат, напісаных перапрацаваным «скарынаўскім» шрыфтам (шрыфтавік Сяргей Стальмашонак). У вітражы былі выкарыстаны 4 віды шкла — каляровае, літое (масіў), матавае і фактурнае, упрыгожаныя роспісам па шкле. Шкло мацавалася ў алюмініевыя рамы са свінцовай пайкай[3].

У 1990-я гг. хол быў падзелены на невялікія памяшканні для арэнды, ад чаго пацярпеў вітраж. У пачатку 2000-х гг. у будынку нібы здарыўся пажар, які таксама пашкодзіў манументальны твор. З прычыны таго, што вітраж меў патрэбу ў рэстаўрацыі, яго вырашылі ўвогуле прыбраць[3].


Remove ads

Зноскі

  1. Мулладжанова Ада Львовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads