Святлана Іванаўна Калыванава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Святлана Іванаўна Калыванава
Remove ads

Святлана Іванаўна Калыва́нава (нар. 26 верасня 1940, с. Жан-Уварава, Варонежская вобласць[1]) — украінская балерына, педагог, балетмайстар. Народная артыстка Украінскай ССР (1968).

Хуткія факты Святлана Іванаўна Калыванава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Святлана Калыванава нарадзілася 26 верасня 1940 года ў сяле Жан-Уварава Варонежскай вобласці (Расія).

У 1959 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі А. В. Нікіфарава, В. П. Яфрэмава).

У 1959—1960 — салістка балета Кіеўскага опернага тэатра.

У 1960—1963 — салістка балета Узбекскага опернага тэатра (Ташкент).

З 1964 года — салістка балета Харкаўскага тэатра оперы і балета, пазней — загадчык балетнай трупай, галоўны балетмайстар.

З 1987 года — выкладчык харэаграфічнага аддзела ў Харкаўскім музычным вучылішчы  (руск.), затым у Харкаўскім вучылішчы культуры.

З 1971 па 1979 год выбіралася дэпутатам гарадскога савета, з 1979 па 1990 год — дэпутатам Дзяржынскага раённага савета г. Харкава.

Са снежня 2010 года член Экспертнага савета па папярэднім разглядзе кандыдатур на прысваенне звання «Ганаровы грамадзянін горада Харкава».

Сям’я

Remove ads

Творчасць

Сярод яе вядомых партый — Жызель («Жызель» А. Адана), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Маша («Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Джульета («Рамэа і Джульета» С. С. Пракоф’ева), Паненка («Паненка і хуліган» Дз. Дз. Шастаковіча), Фрыгія («Спартак» А. І. Хачатурана),[2] Маўка Маўка («Лясная песня  (руск.)» Скарульскага  (руск.)), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А. Мелікава  (руск.)), Кармэн («Кармэн-сюіта» Р. Шчадрына),[2] Донна Ганна («Каменны ўладар» В. С. Губарэнка  (руск.)) і іншыя.

Балетны дуэт Папеску-Калыванава гастраляваў па ўсім СССР. У сезоне 1973-74 гадоў дуэт быў афіцыйна запрошаны для ўдзелу ў гастролях Вялікага тэатра СССР — ЗША, РСФСР, Азербайджана. Гастролі 1977 года прайшлі ў Італіі, водгукі ў італьянскай прэсе нагадвалі сенсацыю.

На замежных гастролях Калыванава танцавала з такімі зоркамі балета, як М. Ліепа, М. Лаўроўскі, М. Барышнікаў, В. Гардзееў.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Жан-Уварава размяшчалася паблізу пасёлка Есіпава, не захавалася; цяпер — урочышча з каардынатамі 51°46’15"N 41°32’7"E Архівавана 21 лютага 2020. на тэрыторыі Есіпаўскага сельскага паселішча, Терновский раён Варонежскай вобласці.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads