Святлана Іванаўна Сакалоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Іванаўна Сакалоўская (нар. 21 студзеня 1970, п. Кавалёва, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Хуткія факты Святлана Іванаўна Сакалоўская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 21 студзеня 1970 года ў п. Кавалёва Віцебскага раёна Віцебскай вобласці[1].

Скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].

Працавала падатковым рэвізорам-інспектарам фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва; дзяржаўным падатковым інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Цэнтральным раёне г. Магілёва; эканамістам, намеснікам загадчыка — начальнікам бюджэтнай інспекцыі фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва, загадчыкам сектара Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; загадчыкам аддзела, начальнікам упраўлення, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці[1].

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Вілейскай акругі № 74. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», медалём прападобнай Ефрасінні Полацкай. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Сям'я

Замужам, мае дваіх дзяцей[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads