Святлана Іванаўна Сакалоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Іванаўна Сакалоўская (нар. 21 студзеня 1970, п. Кавалёва, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 студзеня 1970 года ў п. Кавалёва Віцебскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Працавала падатковым рэвізорам-інспектарам фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва; дзяржаўным падатковым інспектарам дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Цэнтральным раёне г. Магілёва; эканамістам, намеснікам загадчыка — начальнікам бюджэтнай інспекцыі фінансавага аддзела Цэнтральнага раённага выканаўчага камітэта г. Магілёва, загадчыкам сектара Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; загадчыкам аддзела, начальнікам упраўлення, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Вілейскай акругі № 74. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», медалём прападобнай Ефрасінні Полацкай. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
Замужам, мае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads