Барыс і Глеб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс і Глеб
Remove ads

Барыс і Глеб (у хрышчэнні Раман і Давыд) (?-1015), старажытнарускія князі, малодшыя сыны князя Уладзіміра Святаславіча, якія першымі на ўсходнеславянскіх землях былі кананізаваны царквой (1072) як святыя мучанікі-страстацерпцы. Каля 987—989 года Барыс атрымаў у княжанне ад бацькі Растоў, Глеб — Мурам. Загінулі ў выніку міжусобіцы 1014—1019 гг.  (руск.)

Thumb
Барыс и Глеб. Ікона, канец XIII ст.
Remove ads

Барыс і Глеб у літаратуры

Святыя Барыс і Глеб — традыцыйныя персанажы старажытнарускіх літаратурных твораў агіяграфічнага жанруКазанне пра Барыса і Глеба», «Чытанне пра жыццё і пагубленне Барыса і Глеба», «Жыціе Барыса і Глеба», «Слова ўхвальнае Барысу і Глебу» і інш.). «Жыціе Барыса і Глеба» захавалася больш чым у 170-і спісах. Асновай для жыція стала «Чытанне пра жыццё і пагубленне Барыса і Глеба», аўтарства якога прыпісваецца летапісцу Нестару, «Нестару-агіёграфу» (даследчыкі часам мяркуюць, што Нестар-агіёграф і Нестар-летапісец — розныя асобы), чарнарызцу Іакаву  (руск.).

У жыціях так званага Барысаглебскага цыкла паведамляецца, што пасля смерці Уладзіміра уладу ў Кіеве захапіў ягоны пасынак — тураўскі князь Святаполк. Асцерагаючыся сваіх патэнцыйных сапернікаў у барацьбе за кіеўскі прастол, родных дзяцей вялікага князя — Барыса, Глеба і іншых, Святаполк найперш падаслаў забойцаў да галоўных прэтэндэнтаў на кіеўскі сталец — Барыса і Глеба. Не жадаючы міжусобіцы, Барыс прызнаў вярхоўную ўладу брата свайго Святаполка і распусціў сваю дружыну са словамі: «Не падыму руку на брата свайго старэйшага: калі і бацька ў мяне памёр, то хай гэты будзе мне замест бацькі». Але забойцы — вышагародцы  (руск.), прысланыя Святаполкам, — увайшлі да яго ў шатры і закалолі дзідамі.

Ганец, пасланы ад Яраслава, перадае Глебу вестку пра смерць бацькі і забойства брата Барыса. Святаполк шле ганца да Глеба з весткаю пра тое, што захварэў бацька і жадае бачыць яго — Глеба. Засмучаны князь плыве па рацэ ў ладдзі, калі яе атачаюць ворагі. Глеб зразумеў, што гэта канец, і прамовіў пакорлівым голасам: «Раз ужо пачалі, прыступіўшы, здзейсніце тое, на што пасланыя». Правадыр разбойнікаў аддаў загад — і кухар Глеба зарэзаў свайго гаспадара нажом. Пахавалі Глеба на беразе Дняпра, недалёка ад Смаленска.

Сам факт забойства быў у старажытных летапісах тэмай асобных паданняў. Звесткі пра Барыса і Глеба захаваліся ў «Аповесці мінулых гадоў», «Эймундавай сазе».

Remove ads

Культ Барыса і Глеба

Праваслаўная царква падкрэслівае, што браты не аказвалі супраціўлення ў час забойства, жадаючы прыпадобіцца да Ісуса Хрыста ў бязвінным прыняцці смерці. Паводле Г. Фядотава  (руск.), з іх імёнамі звязаны новы, невядомы нават Візантыі тып хрысціянскай святасці.

Культ Барыса і Глеба, які аформіўся пасля 1036 г. і асабліва развіўся пасля іх кананізацыі, меў шырокае распаўсюджанне ў розных усходнеславянскіх княствах і быў прызваны змягчыць адносіны паміж удзельнымі рускімі князямі. У аснове культу ляжала ідэя пакорлівасці і свядомай ахвяры: гэтыя рысы ўзносіліся як маральна-палітычны ідэал.

Нягледзячы на доўгую і ўпартую барацьбу паміж Полацкам і Кіевам, ушанаванне Барыса і Глеба мела месца і ў землях, якія складаюць тэрыторыю сучаснай Беларусі. «Жыціе» бытавала ў складзе чэццяў-міней (адзін са спісаў захаваўся ў Чэцці 1489 г.), пролагаў. Каля 1693 г. у Полацку ставілася п’еса «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба», у якой выкарысталі сюжэт «Жыція». У XII ст. Барыса-Глебскія храмы былі пабудаваны ў Полацку, Тураве, Гродна, Навагрудку.

Remove ads

Кананізацыя святых

Праваслаўная царква каля 1072 г. прылічыла Барыса і Глеба да ліку святых. Простыя людзі і знаць бачылі ў іх сваіх заступнікаў і малітоўнікаў. Летапісы змяшчалі аповеды пра цуды лекавання, якія адбываліся ля іх труны, пра перамогі, што здабываліся іх імем і дапамогу ў бітвах (напр., пра перамогу  (руск.) Рурыка Расціславіча  (руск.) над Канчаком  (руск.), Аляксандра Неўскага над немцамі), пра паломніцтва князёў да іх труны. Ад моманту, калі царква ўключыла іх у лік святых, зацвердзілася царкоўнае каляндарнае свята Барыса і Глеба — 2 мая, дзень перанясення іх мошчаў у новую царкву, пабудаваную у Вышгарадзе ў 1115 годзе.

У гонар Барыса і Глеба было пабудавана шмат цэркваў і манастыроў у розных гарадах. Да сярэдзіны XVI стагоддзя зафіксавана больш за 20 выпадкаў пабудовы цэркваў у іх гонар.

Літаратура

  • Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 50—51.

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads