Свідовец (рака)
рака ва Украіне і Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свідовец, Свідоўка, Балотніца, Плотніца (укр.: Свидовець, Свидівка, Болітниця, Плотниця) — рака ў Оўруцкім і Алеўскім раёнах Жытомірскай вобласці Украіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Убарць.
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 61 км[1] (на тэрыторыі Беларусі 16 км). Плошча вадазбору 600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,44 ‰.
Пачынаецца на заходніх схілах Славечанска-Оўруцкага кража паблізу сяла Вусавэ Алеўскага раёна, вусце каля вёскі Картынічы (раней рака ўпадала ў раку Лохніца — прыток Убарці). Рэчышча шырынёй ад 6—8 да 15 м, у верхнім цячэнні і на тэрыторыі Беларусі каналізаванае.
Рака цячэ па лясістай мясцовасці ў межах Палескай нізіны. Даліна невыразная амаль на ўсім працягу. Пойма чаргуецца па берагах, у ніжнім цячэнні суцэльная.
Жыўленне мяшанае. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў сакавіку.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads