Свінакроп вясенні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свінакроп вясенні
Remove ads

Свінакроп вясенні[1][2] (Spergula morisonii) — від двухдольных раслін роду Свінакроп (Spergula) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Упершыню апісаны французскім батанікам Аляксандрам Баро  (руск.) ў 1847 годзе[3][4].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Thumb
Свінакроп вясенні ў натуральным асяроддзі

Вядомы з Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Венгрыі, Італіі, Партугаліі, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Швецыі, краін Балтыі, еўрапейскай часткі Расіі і Алжыра. Занесена ў Вялікабрытанію (Англія) і ЗША (Мэрыленд, Масачусетс, Нью-Джэрсі)[5].

Расце па пясчаных абочынах дарог, на парушаных месцах на вышыні 10-100 м[6].

Remove ads

Батанічнае апісанне

Сцябло вышынёй 5-35 см, часта разгалінаванае ў цэнтральнай частцы расліны[6].

Лісце звычайна плоскае[6], простае, размешчана супратыўна[2].

Кветкі з пяццю[2] яйкападобнымі пялёсткамі[6].

Плод — каробачка[2]; насенне лінзападобнае з прыдаткамі ў выглядзе крылцаў ад светла-карычневага да карычнева-чорнага колеру[6].

Цвіце вясной і ў пачатку лета[6].

Лік храмасом — 2n=18[7][6].

Прыродаахоўная сітуацыя

Занесена ў Чырвоную кнігу Эстоніі і Чырвоныя кнігі Калінінградскай вобласці і рэспублікі Карэлія (Расія)[2].

Сінонімы

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Spergula vernalis
  2. Свінакроп вясенні: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. Свінакроп вясенні: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads