Свіязь
птушка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свіязь (Anas penelope) — птушка з сямейства качыных.
Remove ads
Апісанне
Качка сярэдніх памераў. Даўжыня цела 44-49 см, маса да 900 г. Самца лёгка пазнаць па светла-каштанавай галаве з белаватым цемям. Спінны бок шэры, з тонкімі папярочнымі струменістымі палоскамі. Валляк ружавата-карычневы. Самка шаравата-бурая; галава, шыя, грудзі і бакі рыжаватыя. Дзюба прыкметна меншая, чым у іншых качак. У палёце добра адрозніваецца характэрным посвістам.
Пашырэнне

Пашырэнне: Паўночная Еўразія, ад Кольскага паўвострава да Камчаткі. Месцы пражывання: буйныя, зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі адкрытай вады, невялікія лясныя азёры, вялікія вокны адкрытай вады сярод балот. Гняздуецца на сырых поймавых лугах, зрэдку ў лесе, на значнай адлегласці ад вадаёма.
Пералётныя птушкі. Сустракаюцца ў час міграцый на тэрыторыі Беларусі. Вясной пралёт ідзе даволі інтэнсіўна і заканчваецца ў канцы красавіка. Ляцяць свіязі шчыльнымі чародамі і ў асноўным ноччу. Асенні пралёт у паўднёва-заходнім напрамку з верасня да сярэдзіны кастрычніка.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Корміцца пераважна воднай расліннасцю, а таксама малюскамі і насякомымі.
Гнёзды будуюць на сухім месцы і заўсёды добра маскіруюць. У канцы кладкі ў гняздзе з’яўляецца даволі многа шэра-попельнага пуху. Кладка з 7-10 яек памерамі 54,6 x 38,8 мм у траўні.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
- Свіязі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 268. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіязь
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads