Сейм (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сейм (рака)
Remove ads

Сейм — рака ў Белгародскай і Курскай абласцях Расіі, Сумскай і Чарнігаўскай абласцях Украіны, левы прыток ракі Дзясна (басейн Дняпра).

Хуткія факты Сейм, Характарыстыка ...

Даўжыня складае 748 км, плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады каля 105 м³/с. Працякае ў шырокай даліне праз Сярэднярускае ўзвышша і Прыдняпроўскую нізіну. Пераважная шырыня рэчышча 80—100 м, даліны — 9—12 км. Рэчышча звілістае, суправаджаецца шматлікімі старыцамі і пойменнымі азёрамі. Правы бераг высокі, круты, левы — пакаты. Замярзае ў канцы лістапада — снежні, ледаход у канцы сакавіка — пачатку красавіка. У нізоўі мясцовае суднаходства.

Каля ракі гарады Льгоў, Рыльск, Путыўль, Батурын.

Remove ads

Літаратура

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 382. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads