Бяларучы

вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Бяларучыmap
Remove ads

Бяла́ручы[1] (трансліт.: Bialaručy, руск.: Беларучи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяларуцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы захад ад Лагойска, 14 кіламетраў ад Мінска, на рацэ Вяча (прыток ракі Свіслач).

Гісторыя

У 1551 і ў 1567 годзе маёнтак Бяларуч згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага, у Менскім павеце Менскага ваяводства. У 1582 годзе двор Бяларуцкі, уласнасць Каленіцкай-Тышкевіч, князёўны Б. В. Саламярэцкай. Тут была пабудавана драўляная праваслаўная Успенская царква. У 1630 годзе фальварак ва ўладанні шляхціца Х. Кірсуны.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць мінскага крайчага Франца Аборскага, працаваў вадзяны млын. Пры маёнтку існавала драўляная ўніяцкая Успенская царква.

У 1870 годзе вёска, цэнтр Бяларуцкай воласці ў Мінскім павеце і губерні, 50 рэвізскіх душ мужчынскага полу, прыватная ўласнасць памешчыцы Лапушынскай. Тут размяшчаліся валасное праўленне, царкоўна-прыходская школа, Успенская праваслаўная царква, дробная крама. У 1870 годзе адкрыта Бяларуцкае народнае вучылішча, у якім у 1892 годзе навучаліся 39 хлопчыкаў; яго скончыў Янка Купала (1898).

У пачатку ХХ стагоддзя Бяларучы — цэнтр сельскай грамады. У 1907 годзе дзейнічала аднакласнае народнае вучылішча, у 1909 годзе адкрыта 2-класнае, для якога пабудаваны ўласны будынак. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1919 года ў БССР. У мястэчку адкрыта 7-гадовая школа, якую наведвалі дзеці з навакольных вёсак. У 1924 годзе ў ёй было 568 вучняў. З 20 жніўня 1924 года вёска, цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 18 студзеня 1931 года Лагойскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Іскра», працавалі кузня, вадзяны млын.

З пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нацыстамі. У ліпені 1942 года гітлераўцы спалілі вёску (69 двароў), загубілі 13 жыхароў, 24 вывезлі ў Германію. 19 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі загінулі 2 савецкія воіны. Пасля вайны адноўлена.

Праваслаўны храм быў закрыты ў 1920-х гадах пад склад, потым — клуб, у пачатку вайны згарэў. У 2001 годзе пачата будаўніцтва мураванага храма, асвечана царква ў 2010 годзе.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 — 14 двароў, 153 жыхары.
  • 1861 — 15 двароў, 139 жыхароў.
  • 1886 — 15 двароў, 140 жыхароў.
  • 1897 — 34 двары, 186 жыхароў (у мястэчку); 34 жыхары (у маёнтку).
  • 1917 — 62 двары, 332 жыхары (у мястэчку); 1 двор, 47 жыхароў (у маёнтку).
  • 1941 — 69 двароў, 353 жыхары.
  • 1969 — 54 двары, 196 жыхароў.
  • 2003 — 39 гаспадарак, 78 жыхароў.
  • 2010 — 39 гаспадарак, 87 жыхароў.

Інфраструктура

У вёсцы размешчаны Дом культуры, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Славутасці

Thumb
Свята-Успенская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads