Сен-Трапэ

горад на поўдні Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сен-Трапэmap
Remove ads

Сен-Трапэ (фр.: Saint-Tropez, акс.: Sant Tropetz, таксама сустракаюцца варыянты Сан-Трапэ, Сан-Трапез) — горад на поўдні Францыі на Лазурным Беразе, адно з самых прэстыжных месцаў адпачынку. Насельніцтва складае 5635 жыхароў (2005).

Хуткія факты Сен-Трапэ, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першае паселішча на месцы сучаснага Сен-Трапэ было заснавана яшчэ ў II стагоддзі да н.э.. Сваю сучасную назву горад атрымаў у гонар святога Трафіма, які быў абезгалоўлены ў 60-я гады ў часы Нерона пры ганеннях на хрысціян у раёне сучаснай Пізы. Паводле падання яго цела было пакладзена ў старую лодку разам з пеўнем і сабакам, якую прыбіла да берага на месцы сучаснага горада[4][5].

У 1637 годзе ў жыхарамі Сен-Трапэ была адбітая атака 22 іспанскіх галеонаў. Да гэтага часу ў гонар гэтага ў горадзе праводзіцца традыцыйнае шэсце[6].

Да Першай сусветнай вайны Сен-Трапэ быў адным з галоўных портаў Францыі на Міжземным моры. У 1920-я1930-я гады менавіта тут Поль Сіньяк вынайшаў тэхніку пуантылізму.

Аднак, да 1950-х горад быў мала вядомы шырокай публіцы. Новую папулярнасць, асабліва сярод заможных людзей, ён атрымаў у 1956 годзе, калі ў Сен-Трапэ здымаўся вядомы фільм «І Бог стварыў жанчыну» з Брыжыт Бардо ў галоўнай ролі[7]. Пазней папулярнасць гораду дадала серыя кінакамедый пра «Жандарма з Сен-Трапэ» з Луі дэ Фюнесам у галоўнай ролі.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads