Вялікі Перакоп

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікі Перакоп[2] — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нёман.

Хуткія факты Вялікі Перакоп, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва «Вялікі Перакоп», як і назва гэтай ракі ў яе верхнім цячэнні «Малінаўка», — пазнейшага паходжання.

Пярвейшая назва — Сермеж, ад яе два тапонімы ўздоўж цячэння ракі (цяпер Сырмеж і Малая Сырмеж, ранейшая форма таксама «Сірмеж»), а таксама назва возера (цяпер возера Кузьмічы, паводле назвы вёскі на ім). Назва верхняга цячэння ракі перайначылася ў «Малінаўка» паводле тапоніма Малінаўка (ранейшая фіксацыя — «Малінаў»).

Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва Serma(s), што лічыцца вельмі архаічнай. Да індаеўрапейскага *sermo- «рака, плынь» і карацейшага *ser- «цячы»[3][4], ад якога таксама назва дзвінскай ракі Сар’я (< *Sarija). Таксама рачная назва на прыпяцкім правабярэжжы Цэрэм / Сарэмскі, адпачатная форма якой таксама балцкае *Serm-[5].

Корань пашыраны такім самым пашыральнікам, як у назве літоўскай падвіленскай ракі Nemėža[6] (корань *Nem- з семантыкай звілістасці, як у назве Нёман, Няміга). Гэты пашыральнік выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)[7]. Фанетычна блізкі пашыральнік у назвах рэк Вяліжа, Буліжа (на захадзе Смаленшчыны), *Нясвіжа (ад яе тапонім Нясвіж).

Назва *Sermėža значыла «Плыткая (рака)».

У рэгіёне, арыентаваным на Нарачанскія азёры, з поўначы на поўдзень, у Вілію, менш-больш паралельна адна адной цякуць тры ракі, назвы якіх ад кораня *ser-: *Serma, *Serva, *Sirinta (> Сермеж, Сэрвач, Страча). Паходжанне гэтых аднакарэнных старабалцкіх назваў можа быць аднесенае да часоў, калі пасля сыходу ледавіка ўзнікла водная структура Нарачанскага Паазер’я.

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 241 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 .

Пачынаецца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Мацясы Мядзельскага раёна (у высокай плыні называецца Малінаўка), упадае з паўднёвага ўсходу ў возера Свір.

Даліна ракі звілістая, добра распрацаваная, у высокай плыні вузкая, у нізкай шырынёй 0,3—1 км. Схілы даліны спадзістыя, ніжэй вёскі Сяляткі — абрывістыя. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае (шырыня да 4 м), на працягу 20,4 км каналізаванае: выток — 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мельнікі (9,5 км) і 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Абрамы — 2,2 км на ўсход ад вёскі Хмылкі (10,9 км). Берагі абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Малы Перакоп, Сермеж і ручай Першы.

Remove ads

Гаспадарчая дзейнасць

У нізоўі рыбапрамысловая дзялянка, каля вёскі Шэметава створана сажалка (плошча 0,42 км²). У вярхоўі і сярэдняй плыні на абалоне прымае сцёк меліярацыйных каналаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads