Скурыстакрылыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скурыстакры́лыя[1], таксама Вухавёрткі[1] і Шчыкаўкі[2] (Dermaptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем. Налічваецца больш за 1900 відаў (1967 відаў па стане на люты 2008 года).
Remove ads
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела складае 3,5—50 мм. Пярэднія крылы цвёрдыя і моцна скарочаныя (ператвораныя ў цвёрдыя, скурыстыя надкрыльцы), заднія — перапончатыя, але існуюць і бяскрылыя формы. На канцы брушка ёсць прыдаткі ў выглядзе пары кляшчоў (цэркі). Вільгацелюбівыя і цеплалюбівыя, вядуць пераважна начны лад жыцця. Сілкуюцца дэтрытам і арганічнымі астаткамі жывёл і раслін.
Вядомыя вонкавыя паразіты (Arixenia esau) кажаноў (Cheiromeles torquatus), і драпежнікі (Arixenia jacobsoni) сілкуюцца насякомымі, якія насяляюць гуана кажаноў (гэтых вухавёртак вылучаюць у асобны падатрад Arixenina). Гемімерыды (Неmimerida, 7 відаў роду Hemimerus, Афрыка) паразітуюць на скуры хамяковага пацука (Cricetomys gambianus).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads