Слопішчы

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сло́пішчы[1] (трансліт.: Slopiščy, руск.: Слопищи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 49 км на захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Кавалёўка.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належалі да дамена Сяргеевічы Юзафа Прозара. Праз вена дачкі Юзафа Прозара Барбары Слопішчы перайшлі да Францішка Букатага[d].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Вёска ўваходзіла ў Ігуменскі павет Мінскай губерні. У XIX ст. належала да дамена Кавалевічы Ліпскіх, у другой палове XIX ст. уласнасць Пятра Папова, пазней Івана Андрэевіча Бунге[2]. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1872 годзе заснаваны смалакурны завод, ад яго ўтварылася вёска Смаляры (Смалярня)[A]. Акрамя Слопішча, была распаўсюджаная назва Злобішча[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У студзені 1943 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 4 двары, 25 жыхароў
  • 1897 год — 17 двароў, 95 жыхароў
  • 1908 год — 15 двароў, 66 жыхароў
  • 1917 год — 19 двароў, 135 жыхароў
  • 1940 год — 25 двароў, 140 жыхароў
  • 1960 год — 116 жыхароў
  • 1999 год — 35 жыхароў
  • 2002 год — 15 гаспадарак, 26 жыхароў
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2012 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў
  • 2019 год — 15 жыхароў[6]
Remove ads

Спіс вуліц

  • Цэнтральная вуліца[7]

Заўвагі

  1. Напярэдадні Другой сусветнай вайны ў пасёлку Смалярны было 8 двароў, 39 жыхароў, спалены ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, пасля вайны не адноўлены[3].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads