Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў
колішняя мануфактура ў Слуцку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, або Слуцкая персіярня — мануфактура ў 1740—1846 гадах у Слуцку.
Remove ads

Комплекс персіярні — архітэктурны ансамбль з некалькіх драўляных збудаванняў, з цэнтральным галоўным будынкам з рысамі класіцызму, упрыгожаным двума порцікамі з калонамі. Пазней, пасля закрыцця мануфактуры, комплекс перабудаваны пад вайсковыя кашары.
Remove ads
Гісторыя

Гісторыя Слуцкай мануфактуры пачалася з 1730-х гадоў з майстэрань, закладзеных Геранімам Фларыянам Радзівілам[1]. На мануфактуру быў запрошаны з г. Станіслава (цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) майстар Ян Маджарскі.
У 1760-я гады да Слуцкай мануфактуры далучана Нясвіжская персіярня, што існавала з 1740-х гадоў у Нясвіжскім прыгарадзе Альба.
У 1793 годзе працавала 60 майстроў, было 24[2] станкоў. Выраблялі слуцкія паясы, а таксама шаўковыя пакрывалы і махры, залатыя і сярэбраныя галуны, аксельбанты, падвязкі, стужкі, габелены, дываны[1].
У перыяд росквіту мануфактуры, паводле рапарту Мінскага губернскага праўлення 1797 года ў ведамасці аб мануфактуры за 1796 год[3], на ёй выраблялася каля 200 паясоў штогод[4][5]. Па ацэнцы Лідзіі Якунінай на кожным стане за год выраблялася ў сярэднім 45 метраў тканых паясоў[5].
Палітычныя ўмовы, якія неспрыяльна склаліся для Польшчы, прымусілі Лявона Маджарскага спачатку згарнуць вытворчасць паясоў напалавіну, а затым, у 1792 годзе, зусім ад яе адмовіцца[6].
У 1807 годзе тэрмін арэнды Лявона Маджарскага скончыўся і фабрыка перайшла ў непасрэднае падначаленне Радзівілаў. Кіраўніком быў назначаны беларус, былы пісар Фама Барсук[5].
З пачатку XIX стагоддзя выпускала пераважна тканіны для літургічнага ужытку.
У вайну 1812 года мануфактура была разрабавана, яе будынкі пашкоджаны, а работнікі распушчаны ці збеглі. Аднаўленне адбылося ў 1814 годзе і праца працягвалася без вялікага поспеху да 1846 года, пакуль тагачасны гаспадар горада В. Радзівіл не зачыніў яе назаўсёды[7]. Пры гэтым характар прадукцыі апошняга перыяду (1807—1844) зусім змяняецца. Пасля далучэння Беларусі да Расіі ў пачатку XIX стагоддзя было забаронена насіць кунтушы. У сувязі з гэтым адпала неабходнасць у слуцкіх паясах, і вытворчасць іх спынілася. Слуцкая фабрыка пачала выпускаць узорыстыя і залотныя тканіны, галоўным чынам для патрэбы царквы[5].
Remove ads
Абсталяванне і матэрыял
Даследчыкам невядома паходжанне ткацкіх станаў. Магчыма, што яны былі зроблены на месцы. Частка інструментарыя дастаўлялася з-за мяжы. Напрыклад, металічныя каткі для пракатвання залотных паясоў літых былі па частках тайна прывезена з Канстанцінопаля Янам Маджарскім. Пазней гэтыя каткі рабіліся мясцовымі майстрамі ў Слуцку[8].
Матэрыял для ткацтва — шоўк, залотную нітку і іншае — прывозілі з-за мяжы праз Гданьск[8].
Remove ads
Майстры
Напачатку тут працавалі турэцкія майстры, потым падрыхтаваны беларускія майстры ручнога шаўкаткацтва М. Баранавіч, І. Барсук, Я. Гадоўскі, Капчыла, Дойка, Т. Хаецкі і інш.
Трэба адзначыць, што на Слуцкай мануфактуры ад першых да апошніх гадоў яе работы працавалі толькі мясцовыя майстры — галоўным чынам мяшчане і шляхціцы са Слуцка і ваколіц, з Нясвіжа, Урэчча, Свержня. Аднак у некаторых дакументах згадваюцца асобы з больш далёкіх рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага[7].
Гл. таксама
Зноскі
- Лазука 2015, с. 18.
- D-r Longin Zarnowiecki. Historya tkanin jedwabnych, Kijow, 1915, стар. 114
- И. Зеленский . О мануфактурах Минской губернии. Описание Минской губернии. 1864
- Лазука 2015, с. 25.
- Якуніна 1960, с. 32.
- Якуніна 1960, с. 30.
- Лазука 2015, с. 20.
- Якуніна 1960, с. 32-33.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads