Аляксандр Ігнатавіч Уласавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Ігнатавіч Уласаве́ц (26 ліпеня (8 жніўня) 1901—23 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (26.10.1943).
Remove ads
Біяграфія
А. І. Уласавец нарадзіўся ў вёсцы Лапацічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці). Падчас Грамадзянскай вайны ў 1918—1920 гг. у партызанах. Скончыў будаўнічы тэхнікум. У Чырванай Арміі з 1922 года, служыў у 7-м асобным чыгуначным батальёне[1]. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую школу ваенных зносін. Служыў у Разані, на Далёкім Усходзе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Сталінградскім, Стэпавым, 2-м Украінскім франтах. З 14 красавіка па 14 снежня 1943 года камандзір 224-га гвардзейскага стралковага палка (72-я гвардзейская стралковая дывізія, 7-я гвардзейская армія, Стэпавы фронт)[2]. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў верасні 1943 года ў баях на тэрыторыі Днепрапятроўскай вобласці (Украіна) пры фарсіраванні ракі Днепр у раёне сяла Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна. У 1944—1945 гг. А. І. Уласавец начальнік штаба 5-й чыгуначнай брыгады. Удзельнічаў у Люблінска-Брэсцкай наступальнай аперацыі, вызваленні Брэста.
Загінуў на тэрыторыі Польшчы пры аглядзе чыгуначнага моста праз раку Нер (прыток Варты) 23 студзеня 1945 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў парку імя 1 Мая ў Брэсце.
Remove ads
Узнагароды
Памяць
У 1970 годзе на радзіме Героя ў вёсцы Лапацічы Слуцкага раёна устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імем названа адна з вуліц Слуцка.
Зноскі
- Герои Советского Союза Архівавана 13 мая 2015. (руск.) // Афіцыйны сайт Слуцкага райвыканкама
- Аляксандр Ігнатавіч Уласавец на сайце «Героі краіны»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads