Смолка ліпкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смолка ліпкая[1] (Silene viscaria) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя.
Remove ads
Назва
Смолка ліпкая, смолка, крываўнік, смалёўка, смалянка, сон-дрымота, сон-трава[2][3][4][5].
Апісанне

Сцябло прамастаячае, цыліндрычнае, простае ці зверху слаба разгалінавае. Вышыня расліны 30—60 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, супраціўнае[6]. Кветкі ружова-чырвоныя, пяціпялёсткавыя, сабраныя ў мяцёлку, памер 1—2 см. Плод каробачка[6][7].
Квітнее ў мае-чэрвені[7].
Арэал і біялогія
Шырока распаўсюджаная ў еўрапейскай частцы Расіі, Крыму, Перадкаўказзі, на паўднёвым-захадзе Сібіры і ў Сярэдняй Еўропе. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[7][8].
Святлолюбівая расліна. Расце на пясчаных схілах, узлесках і палянах ў хваёвых барах, на сухіх лугах.[6][7]
Хімічны склад
Таксанамія
Сінонімы
- Lychnis viscaria L.
- Lychnis viscosa Scop.
- Steris viscaria
- Viscaria viscosa (Scop.) Asch.
- Viscaria vulgaris Bernh.
Значэнне і ўжыванне
Адвар травы п'юць пры маткавых крывацёках.[7] Дэкаратыўная расліна[6].
Ахова
Згадана ў Чырвоных кнігах Рэспублікі Комі, Масквы, Мурманскай вобласці[6].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Steris viscaria (L.) Raf. Архівавана 16 жніўня 2011.
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Steris viscaria(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads