Смолін

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Смолінmap
Remove ads

Смо́лін[2] (трансліт.: Smolin, руск.: Смолин) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на ўсход ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло Смоліна ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1564 годам пазначана ў метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста.

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць пані Стражамінскай. У 1870 годзе адносілася да Буяцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Remove ads

Насельніцтва

  • 61 сялянская душа (1858)
  • 150 жыхароў (1905)
  • 124 жыхары (1959)
  • 81 жыхар (1970)
  • 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads