Снусцік
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сну́сцік[1] (трансліт.: Snuscik, руск.: Снустик) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, магнацкая ўласнасць[2]. Сустракаецца назва Снусціца.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1923 годзе пабудаваны паравы млын з лесапілкай. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя. На 1933 год у калгасе «Ільіч», былі паравы млын, лесапілка і кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943—1944 гадах у наваколлі базіраваўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Полымя». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі спалена 18 дамоў (да вайны было 36), забіты 2 чалавекі[3].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 8 двароў, 60 жыхароў
- 1897 год — 12 двароў, 92 жыхары
- 1917 год — 18 двароў, 124 жыхары
- 1926 год — 23 двары, 124 жыхары
- 1960 год — 120 жыхароў
- 2002 год — 4 двары, 4 жыхары
- 2009 год — 1 жыхар
- 2019 год — 2 жыхары[5]
Вядомыя асобы
- Сымон Аляксеевіч Хурсік (1902—1972) — беларускі празаік і перакладчык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads