Соевы алей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́евы але́й[6] — раслінны тлусты паўвысыхальны алей, атрымоўваюць з насення соі (Glycine max).

Склад
Сярэдняе ўтрыманне тлустых кіслот у соевым алеі (%): 51—57 лінолевай; 23—29 алеінавай; 4,5—7,3 стэарынавай; 3—6 ліналенавай; 2,5—6,0 пальміцінавай; 0,9—2, 5 арахінавай; да 0,1 гексадэцэнавай; 0,1—0,4 мірысцінавай.
Уласцівасці
Соевы алей мае тэмпературу застывання ад −15 да −18 °C, паказчык праламлення 1,474—1,478, ёдны лік 120—141, кінематычная глейкасць пры 20 °C (59—72)·10−6 м²/с. Шчыльнасць 924—934 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C). Лік абмылення 189—195, лік Рэйхерта-Мейсля 0,50—0,80, лік Паленскэ 0,8—1,1.
Выкарыстанне
Соевы алей выкарыстоўваецца ў якасці харчовага прадукта, ў вытворчасці маргарыну, мыйных сродкаў, пакосту, алкідных смол, алейных лакаў і інш.
Зноскі
- Hoekstra A. Y., Mekonnen M. M. Table 3 // The green, blue and grey water footprint of crops and derived crop products // Hydrology and Earth System Sciences — Copernicus Publications, 2011. — Vol. 15, Iss. 5. — P. 1577–1600. — ISSN 1027-5606; 1607-7938 — doi:10.5194/HESS-15-1577-2011
- RxNorm Праверана 14 лютага 2018.
- RxNorm Праверана 15 лютага 2018.
- Fritz F. Leinöl-Ersatzstoffe: Kunstharze, Natur- u. Kunststoffe, Oele, Firnisse etc. — Steglitz: Chemisch-technischer Verlag Dr. Gustav Bodenbender, 1938. — S. 144.
- Global Substance Registration System Праверана 15 лютага 2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads