Алеінавая кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алеі́навая кіслата́ — аднаасноўная ненасычаная карбонавая кіслата, СН3(СН2)7СН=СН(СН2)7СООН.
Малярная маса 282,46. Бясколерная вязкая вадкасць, тэмпература кіпення 232 °C (15 мм рт. сл.), шчыльнасць 0,89—1,0 кг/м, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арганічных растваральніках.
Уваходзіць у склад алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85 %, у міндальным — 75[1] %. У арганізме можа сінтэзавацца са стэарынавай кіслаты[1]. У вышэйшых раслін з алеінавай кіслаты ўтвараюцца лінолевая і ліналенавая кіслоты[1].
Remove ads
Выкарыстанне
Эфіры алеінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці алейных фарбаў, касметычных прэпаратаў, флатарэагентаў, пластыфікатараў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў. Этылавы эфір алеінавай кіслаты (лінетол) — лекавы сродак для зніжэння халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму.
Зноскі
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 422. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads