Спіс фіналаў Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Лігі чэмпіёнаў УЕФА

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА. Першы розыгрыш прайшоў у сезоне 1955/56 гадоў. Турнір адкрыты для прадстаўнікоў усіх асацыяцый у складзе УЕФА (акрамя Ліхтэнштэйна, які не мае свайго чэмпіянату). Да сезона 1992/93 гадоў спаборніцтва мела назву «Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў». Першапачаткова толькі чэмпіёны сваіх нацыянальных ліг і чэмпіён турніра дапускаліся да ўдзелу ў спаборніцтве. Тым не менш, гэта было зменена ў 1997 годзе, каб дазволіць прызёрам наймацнейшых ліг удзельнічаць у барацьбе за Кубак чэмпіёнаў. Чэмпіён турніра не атрымліваў аўтаматычнага права на ўдзел у спаборніцтве, змены на гэты конт былі ўведзены ў 2005 годзе, калі «Ліверпул» не змог прабіцца ў розыгрыш Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2005/06.

Хуткія факты Заснаваны:, Рэарганізаваны: ...

У агульнай складанасці 23 клубы выйгравалі Лігу чэмпіёнаў/Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. «Рэал Мадрыд» мае рэкорд па колькасці перамог, выйграўшы турнір чатырнаццаць разоў, у тым ліку першы розыгрыш. Таксама ён утрымлівае рэкорд па колькасці перамог запар, выйграўшы кубак пяць разоў з 1956 па 1960 гады. «Ювентус» мае найбольшую колькасць паражэнняў у фіналах, турынскі клуб прайграваў рашаючую гульню сем разоў. На цяперашні момант «Атлетыка Мадрыд» з’яўляецца адзіным клубам, які тройчы выходзіў у фінал, але ніколі не выйграваў яго. Іспанія мае большасць чэмпіёнстваў, 19 перамог на два клубы («Рэал Мадрыд» — 14, «Барселона» — 5). Англія мае 15 перамог на шэсць клубаў («Ліверпул» — 6, Манчэстэр Юнайтэд — 3, «Нотынгем Форэст» — 2, «Чэлсі» — 2, «Астан Віла» — 1, Манчэстэр Сіці — 1), Італія мае 12 чэмпіёнстваў на тры каманды («Мілан» — 7, «Інтэрнацыянале» — 3, «Ювентус» — 2).

Remove ads

Спіс фіналаў

Больш інфармацыі Ключ да колераў ...
Больш інфармацыі Сезон, Месца правядзення ...
Remove ads

Статыстыка фіналаў

Паводле клубаў

Больш інфармацыі Клуб, П ...

Паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, П ...

Фіналы адной нацыі

З пачатку турніра адбылося восем фіналаў, у якіх прымалі ўдзел клубы з адной краіны: Іспанія ў 2000, 2016 і 2014 гадах, Англія ў 2008, 2019 і 2021 гадах, Італія ў 2003 годзе і Германія ў 2013 годзе.

Больш інфармацыі Сезон, Месца правядзення ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Паколькі асноўны і дадатковы час фінальнай гульні скончыўся ўнічыю 1:1, быў праведзены паўторны матч, які скончыўся перамогай «Баварыі» з лікам 4:0.
  2. Фінал 2020 года гуляўся без гледачоў у сувязі з пандэміяй COVID-19

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads