Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па снукеры

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па снукеры
Remove ads

Чэмпіянат свету па снукеры (англ.: World Snooker Championship) — найбуйнейшы і найстарэйшы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які быў заснаваны ў 1927 годзе[1]. Турнір праходзіць на працягу 17 дзён у канцы красавіка і пачатку мая і ў храналагічным сэнсе з'яўляецца трэцім турнірам трайной снукернай кароны з сезона 1977/1978, калі ў календары з'явіўся чэмпіянат Вялікабрытаніі. Чэмпіянат свету не праводзіўся з 1941 па 1945 гады ў сувязі з Другой сусветнай вайной[2] і з 1958 па 1963 гады ў сувязі з зніжэннем цікавасці да гэтага віда спорту[1]. Спаборніцтва праходзіла ў розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975) да таго як у 1977 годзе не пераехала ў тэатр Крусібл у Шэфілдзе, дзе з таго часу праводзіцца штогод[1]. Кіруючым органам, які ў цяперашні час арганізуе гэтае мерапрыемства з'яўляецца сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association (WPBSA)). Да таго, як WPBSA узяла кантроль над прафесійным снукерам у 1968 годзе, чэмпіянат свету арганізоўвала асацыяцыя і кіруючы савет більярда (англ.: Billiards Association and Control Council (BACC)), за выключэннем шасці гадоў (1952—1957), калі пасля спрэчкі з арганізацыяй гульцы арганізавалі сваю замену чэмпіянату — Professional Matchplay Championship[1].

Thumb
Трафей чэмпіянату свету.
Хуткія факты Год заснавання:, Горад: ...

Правілы турніру пацярпелі мноства змен з першага розыгрышу. З 1927 па 1951 гады чэмпіянат свету праходзіў па сістэме плэй-оф, пры гэтым у 1928 і 1932 гадах дзеючы чэмпіён турніру адразу гуляў у фінале з пераможцам папярэдніх раундаў, а ў 1931 і 1934 гадах у чэмпіянаце прымалі ўдзел толькі па два снукерысты: дзеючы чэмпіён і прэтэндэнт на тытул. У выніку канфлікту паміж гульцамі і BACC у 1952 годзе было праведзена два чэмпіянату: чэмпіянат, арганізаваны BACC, і чэмпіянат, арганізаваны самімі снукерыстамі (Professional Matchplay Championship)[2]. Пасля гэтага, з 1953 па 1957 гады Professional Matchplay Championship заняў месца чэмпіянату свету, аднак з-за нізкай папулярнасці і недахопу грошай пасля 1957 года чэмпіянат не праводзіўся[1]. У 1964 годзе турнір адрадзіўся ў выглядзе чэлендж-матчаў: чэмпіянат складаўся з аднаго матча, у якім дзеючы чэмпіён турніру абараняў тытул у паядынку з прэтэндэнтам (з 1964 па 1968 гады было згуляна 7 чэлендж-матчаў)[2]. З 1969 года чэмпіянат свету зноў стаў праходзіць па сістэме плэй-оф, якая дзейнічае па сённяшні дзень. У 1980 годзе канчаткова была зацверджана колькасць фрэймаў у фінальным матчы чэмпіянату — 35 (да 18 перамог)[2]. З 1982 года ў турніры прымаюць удзел 32 снукерысты, якія гуляюць на выбыванне пачынаючы з 1/16 фіналу, а першы нумар пасеву атрымлівае леташні пераможца[2].

Прызавы фонд першага чэмпіянату свету ў 1927 годзе склаў £6.10 (6 фунтаў і 10 шылінгаў)[3], а ў 1973 годзе ён складаў ужо £6,600, з якіх пераможца атрымаў £1,500, пасля чаго стаў хутка расці ў сувязі з з'яўленнем буйнога спонсару ў 1976 годзе — цыгарэтнага брэнду Embassy, які спансаваў турнір да 2005 года[1], а з 1978 года канал BBC пачаў штодзённыя трансляцыі гульняў чэмпіянату[2]. У 2003 годзе прызавы фонд турніру склаў рэкордныя на той момант £1,815,250, пасля чаго знізіўся з-за забароны тытунёвым кампаніям спансіраваць спартыўныя падзеі на тэрыторыі Вялікабрытаніі і сыходу Embassy[2]. На змену былому спонсару з 2006 года прыйшлі букмекерскія кампаніі і казіно, а ў 2014 годзе першы прыз снукернага турніру ўпершыню ў гісторыі дасягнуў £300,000 і працягвае расці, склаўшы ў 2018 годзе рэкордную суму ў £425,000[4]. Апроч таго, прызавы фонт чэмпіянату ў 2018 годзе стаў рэкордным у гісторыі снукера — £1,968,000[5].

Джо Дэвіс, які выйграў 15 першых чэмпіянатаў свету (1927—1946), па сённяшні дзень з'яўляецца рэкардсменам па колькасці тытулаў турніру і па колькасці тытулаў, выйграных запар. Фрэд Дэвіс выйграў 3 чэмпіянаты ў 1948, 1949 і 1951 гадах, а таксама 5 турніраў Professional Matchplay Championship (1952—1956), стаўшы васьміразовым чэмпіёнам свету. Джон Палмэн выйграў апошні Professional Matchplay Championship у 1957 годзе, пасля чаго абараняў тытул ва ўсіх 7 чэлендж-матчах (1964—1968), зраўняўшыся з Фрэдам Дэвісам па колькасці перамог. Пасля замацавання сістэмы плэй-оф у 1969 годзе Рэй Рыярдан (1970, 1973—1976, 1978) і Стыў Дэвіс (1981, 1983—1984, 1987—1989) выйгралі па 6 сусветных перышнстваў, а Стывен Хендры стаў рэкардсменам па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры з 7 перамогамі (1990, 1992—1996, 1999) і па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры, выйграных запар, — 5 (1992—1996). Джон Хігінс, які выйграў свой першы тытул у 1998 годзе, у 2000-х гадах выйграў яшчэ тры чэмпіянаты (2007, 2009, 2011), стаўшы чатырохразовым чэмпіёнам свету, а Роні О’Саліван перамог на сямі сусветных першынствах (2001, 2004, 2008, 2012—2013, 2020, 2022)[1][2].

Remove ads

Фіналы


Больш інфармацыі Фармат, Арганізацыя ...


Больш інфармацыі Год, Сезон ...
Remove ads

Галерэя

Thumb
Джо Дэвіс

Thumb
Хорас Ліндрум і Джо Дэвіс

Thumb
Кліф Торбурн

Thumb
Стыў Дэвіс

Thumb
Дэніс Тэйлар

Thumb
Джон Пэрат

Thumb
Стывен Хендры

Thumb
Кен Доэрці

Thumb
Марк Уільямс

Thumb
Джон Хігінс

Thumb
Пітэр Эбдан

Thumb
Роні О’Саліван

Thumb
Шон Мёрфі

Thumb
Грэм Дот

Thumb
Ніл Робертсан

Thumb
Марк Сэлбі

Thumb
Сцюарт Бінэм

Статыстыка фіналістаў

Больш інфармацыі Гулец, П ...
Remove ads

Статыстыка паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, Перамогі ...
Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Згодна з пагадненнем з кіруючым снукерным органам, Ліндрум і Мак-Конэкі былі адзінымі ўдзельнікамі гэтага чэмпіянату ў той час, як большасць прафесіяналаў гулялі на турніры Professional Matchplay Championship. У выніку чэмпіёнскі тытул Ліндрума часта ігнаруецца, а Кліфа Торбурна (Канада), Кена Доэрці (Ірландыя) і Ніла Робертсана (Аўстралія) звычайна называюць адзінымі чэмпіёнамі свету не з Вялікабрытаніі.
  2. Пераможца вырашаўся не па выйграных фрэймах, а ў серыі невялікіх матчаў.
  3. Кніга рэкордаў Гінэса не ўлічвае вынікі турніру Professional Matchplay Championship у сваіх рэкордах, у выніку чаго згодна з ёй Фрэд Дэвіс мае толькі тры чэмпіёнскія тытулы, а Джон Палмэн — 7.
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads