Станіслава Іосіфаўна Гулевіч
беларуская оперная спявачка (нар. 1925) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслава Іосіфаўна Гуле́віч (нар. 25 мая 1925, в. Рудня-Стаўбунская, цяпер Веткаўскі раён) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1976).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 25 мая 1925 года ў вёсцы Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёна. Скончыла ў 1956 годзе Беларускую кансерваторыю. 3 1956 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1965 года — Беларускай філармоніі[1].
Творчасць
Валодае голасам прыгожага, цёплага тэмбру. Яе выкананне вызначаецца шчырасцю і глыбінёй, высокай вакальнай культурай. Сярод партый: Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Мадалена («Рыгалета» Д. Вердзі), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева). 3 асаблівым поспехам выконвала партыі, блізкія ёй сваёй народнай сутнасцю: Вані («Іван Сусанін» М. Глінкі), Няжаты («Садко » М. Рымскага-Корсакава). Цікавыя і самабытныя яе сольныя праграмы, складзеныя з беларускіх народных песень, старадаўняга рускага раманса[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads