Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі (1893, в. Данюшава, цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — восень 1920) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Удзельнік Першай сусветнай вайны.
Вярнуўшыся ў 1918 на Радзіму, парабкаваў.
Творчасць
Друкаваўся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», часопісе «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песня над магілай», «Голад» і іншых стварыў вобраз сваёй Радзімы, разбуранай падчас вайны і здушанай голадам. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэнне народа («Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінорная танальнасць характэрна для інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я. Купалу.
Рукапісы вершаў Ш. зберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads