Станіслаў Даўнаровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (польск.: Stanisław Józef Downarowicz; 1874, Лохаў, Царства Польскае, Расійская імперыя — 1941, Аўшвіц, Трэці рэйх) — польскі палітычны дзеяч, міністр унутраных спраў (1921—1922 гг.), ваявода Валынскі (1921 г.), ваявода Палескі (1922—1924 гг.).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 сакавіка 1874 года ў Лохаве, у сям’і польскага шляхціча Медарда Даўнаровіча герба Пржыяцель[3] і Стэфаніі Харноўскай.
Вучыўся ў Імператарскім Варшаўскім універсітэце, але за дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі быў адлічаны. З’ехаў у Львоў, дзе паступіў ва ўніверсітэт, затым перавёўся ў Львоўскую палітэхніку, якую і скончыў.
Арганізатар польскіх стралецкіх дружын на тэрыторыі Галіцыі[4].
З 1915 года знаходзіўся ў Вярхоўным нацыянальным камітэце (польск.: Naczelny Komitet Narodowy)[4].
У 1921 годзе быў прызначаны ваяводам Валынскім.
У 1921—1922 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Польшчы ва ўрадзе Антоні Панікоўскага[4].
У 1922—1924 гадах быў ваяводам Палескім[4]. Сышоў у адстаўку неўзабаве пасля нападу каля Лунінца савецкага дыверсійнага атрада на цягнік, у якім ён ехаў.
З’яўляўся актыўным членам Львоўскай масонскай ложы.
Загінуў у 1941 годзе ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Адраджэння Польшчы (1923)[5];
- Крыж Незалежнасці (1934)[6].
Сям’я
Меў сястру Марыю і братоў Юзафа, Медарда і Казіміра. Быў жанаты, меў дачок Крысціну і Ядвігу.
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads