Станіслаў Казімір Радзівіл
(1648—1690) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Казімір Радзівіл (1648 — 8 снежня 1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1670—1680) і маршалак вялікі літоўскі (з 1680).
Валодаў Ішкалдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў у Новагародскім павеце, а таксама часткай Налібакаў у Менскім павеце і інш. Ардынат на Клецку (1683)[1].
Remove ads
Біяграфія
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Караля, падчашага вялікага літоўскага, і Ізабэлы Кацярыны з Сапегаў.
Навучаўся ў Нясвіжы, Ліёне, падарожнічаў па Францыі, Англіі, Галандыі, Італіі.
Быў генералам гвардыі Яго Каралеўскай Мосці, дэлегатам на соймах 1664—1665, 1670, 1678—1679.
Заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку.
Ажаніўся з французскай маркізай Марыяй Крысцінай дэ Бецюн. З прычыны адсутнасці нашчадкаў па ягонай смерці Клецкая ардынацыя перайшла да ардыната на Нясвіжы Д. М. Радзівіла[2].
Remove ads
Зноскі
- ЭнцВКЛ 2005, с. 497.
- ЭнцВКЛ 2005, с. 498.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads