Станіслаў Лорэнц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Лорэнц
Remove ads

Стані́слаў Лорэнц (польск.: Stanisław Lorentz; 28 красавіка 1899, г. Радам, Польшча — 15 сакавіка 1991, Варшава) — польскі мастацтвазнавец. Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1947), ганаровы член многіх еўрапейскіх акадэмій, эксперт ЮНЕСКА.

Хуткія факты Станіслаў Лорэнц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

С. Лорэнц нарадзіўся ў сям’і выкладчыкаў. Сям’я мела шведскія карані. Бацька быў германістам, маці — географам. У сям’і панаваў культ навукі і ў вызначанай меры лёс будучага навукоўца быў наканаваны яго выхаваннем у бацькоўскай хаце.[6]

З юных гадоў Станіслаў Лорэнц праяўляў цікавасць да гісторыі, мастацтва і архітэктуры. Скончыў гімназію Войцеха Гурскага ў Варшаве, вучыўся на філасофскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Вывучаў гісторыю мастацтва. У 1924 годзе абараніў доктарскую ступень па творчасці Эфраіма Шрогера  (руск.). У час і пасля навучэння ён праходзіў практыку ў Германіі, Італіі і Францыі. У прыватнасці, вывучаў архітэктурныя планы Гародні XVIII ст. у Дзяржаўным архіве ў Дрэздэне.[7]

Навучальны працэс быў перапынены прызывам С. Лорэнца ў войска, у сувязі з пачаткам польска-савецкай вайны ў 1919 годзе. Служба праходзіла ў званні падпаручніка рэзерву. Пасля дэмабілізацыі ў 1920 годзе змог вярнуцца да навукі.

Пасля заканчэння аспірантуры ўвосені 1924 года навуковец застаўся працаваць у Варшаўскім універсітэце. У 1927 г. С. Лорэнц стаў чыноўнікам у Міністэрстве веравызнанняў і народнай асветы. У сферу яго адказнасці ўваходзілі міжнародныя навуковыя сувязі і музейная справа.[8]

У 19291935 гадах узначальваў аддзелы аховы помнікаў у Віленскім і Навагрудскім ваяводствах, адначасова выкладаў у Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя, з’яўляўся загадчыкам аддзела мастацтваў у віленскім ваяводскім кіраванні.

3 1935 года віцэ-дырэктар, з 1936 дырэктар Народнага музея, у 19451951 узначальваў Дырэкцыю нацыянальных музеяў і аховы помнікаў у Варшаве.

У 1947 г. атрымаў званне прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, з 1949 г. член Польскай акадэміі ведаў, з 1952 г. член карэспандэнт, а з 1964 г. сапраўдны член Польскай акадэміі навук. З’яўляўся экспертам ЮНЕСКА па пытаннях аховы помнікаў.

У 1965—1969 уваходзіў у сейм ПНР ад дэмакратычнай партыі. Меў шэраг дзяржаўных узнагарод.

Памёр у Варшаве ў 1991 г. Пахаваны на лютэранскіх могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У работах 1930-х гадоў даследаваў асобныя пытанні развіцця беларускай архітэктуры. Аўтар манаграфіі пра I. К. Глаўбіца «Ян Кшыштаф Глаўбіц, віленскі архітэктар XVIII ст.» (1937).

Можна сцвярджаць, што С. Лорэнц пакінуў яркі след у гісторыі Заходняй Беларусі. Ён непасрэдна ўзаемадзейнічаў з ключавымі культурнымі і палітычнымі дзеячамі рэгіёна, як палякамі, так і беларусамі, акцэнтуючы іх увагу на пытаннях аховы помнікаў.

Навуковец сфармуляваў канцэпцыю кансервацыі руін замкаў Навагрудчыны і Віленшчыны, якой пасля прытрымваліся архітэктары аж да верасня 1939 г., і якая не страціла сваёй актуальнасці і да сёння. Навукоўцам былі выяўлены і ўлучаны ў спіс ахаваных аб’ектаў шматлікія рухомыя і нерухомыя помнікі, прааналізаваны матэрыялы па гісторыі мастацтва Вялікага княства Літоўскага, апублікаваны важныя працы па культурнай спадчыне Віленскага і Наваградскага ваяводстваў.

Па сутнасці, С. Лорэнц разам са сваім папярэднікам на пасадзе кансерватара Віленскага і Наваградскага ваяводстваў Ежы Рэмерам, стаіць у вытокаў сістэмы аховы помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Дзякуючы дзеянням гэтага навукоўцы і чыноўніка, скіраваным на захаванне культурнай спадчыны ў міжваенны перыяд, а таксама пакінутым ім звесткам, мы валодаем каштоўнымі матэрыяламі, якія асвятляюць дэталі мерапрыемстваў па кансервацыі помнікаў і могуць служыць падказкай пры правядзенні адпаведных прац у нашыя дні.[9]

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #122988345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #122988345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

3. Nuremberg Trials Project — 2016.

4. Strutyńsk, W. Bohater dla dziedzictwa. «Kurier Wilenski» z 8.06.2012 [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://kurierwilenski.lt/2012/06/08/bohater-dla-dziedzictwa/#comments — Дата доступа: 5.05.2017.
5. Lorentz, S. Zapiski do autobigrafii Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Kwartalnik Historii Nauki i Techniki», R. 24: 1979 z. 4. — S. 731—756.
6. Jarocki, R. Rozmowy z Lorentzem / R. Jarocki. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1981. — S. 75.
7. Марозаў, Д. В. Cтаніслаў Лоранц — руплівец даўніны ў Заходняй Беларусі / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 8. — С. 41.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads