Станіслаў Міхайлавіч Рэйтан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Рэйтан (1781 — 1863) — службовец, літаратар.

Хуткія факты Станіслаў Міхайлавіч Рэйтан, маршалак шляхты Слуцкага павета ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Рэйтанаў герба ўласнага. Дакладная дата нараджэння невядомая. Хрышчэнне адбылося 29 студзеня 1781 г., імя пры хрышчэнні Станіслаў-Караль. Бацькамі Станіслава-Караля Рэйтана былі брат Тадэвуша Рэйтана, наваградскі земскі пісар Міхал-Ксаверый (1743—1809) і Ганарата з Багдановічаў.

Вучыўся Станіслаў Рэйтан у Вільні — у піярскім «Collegium Nobilium». Потым была служба ў войску.

У 1809 г. выйшаў у адстаўку з расійскага войска, і ўжо ў 1810 г. быў капітанам у войсках Варшаўскага герцагства. Браў удзел у вайне на баку Напалеона, як і яго родны брат Дамінік Рэйтан, быў паручнікам 20-га ўланскага палка. Гэты полк пачаў фарміравацца ў Пінску ў ліпені 1812 г. пад кіраўніцтвам Ксаверыя Абуховіча. Камісарам гэтага палка быў абраны даўні паплечнік Тадэвуша Рэйтана на сойме 1773 года — Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі. У час адступлення войска Напалеона 20 уланскі полк разам з іншымі часткамі сіл ВКЛ згрупаваўся ў наваколлі Вільні. Верагодна там Станіслаў Рэйтан трапіў у палон. У ліпені 1813 г., пазбегнуўшы высылкі, Станіслаў атрымлівае дазвол на жыццё ў Слуцкім павеце, у мястэчку Раманава (належала да двара Доктаравічы). Гэта невялікае паселішча на рацэ Ушы знаходзілася ў 23 вярстах ад Слуцку на гасцінцы Слуцк-Цімкавічы-Нясвіж. Летам 1814 г. выйшла распараджэнне рускага імператара Аляксандра І аб амністыі. Рэйтанам былі вернуты раней канфіскаваныя маёнткі. У 1832 годзе Станіслаў у чыне капітана войска Царства Польскага і паручніка баявога кірасірскага палка выходзіць у адстаўку.

Ён узяў за жонку Саламею Рэйтан — далёкую сваячку, дачку Язэпа Рэйтана. Дзяцей не было.

У 1840 годзе Станіслава Рэйтана выбіраюць Слуцкім павятовым маршалкам. Гэтую пасаду ў 1802 годзе займаў яго старэйшы брат Казімір, іншы ж брат Тадэвуш нейкі час з’яўляўся харунжым таго ж павета, а іх бацька, Міхал, у 1795 годзе, шляхтай ранейшага Наваградскага ваяводства выбіраўся Нясвіжскім павятовым маршалкам.

У 1854-м Станіслаў Рэйтан быў прызначаны ганаровым куратарам Слуцкай гімназіі.

У 1862-м Станіслаў Рэйтан ператварыў сваю сядзібу ў Вусаве пад Капылём у лякарню.

Remove ads

Творчасць

Станіслаў Рэйтан надрукаваў свой першы буйны твор «Papiery Pana Ambrozego» пад псеўданімам «Pan Wada» («Пан Хіба») ў часопісе «Athenaeum» у 1845-м, калі рэдактарам быў Юзаф Крашэўскі. У 1856 годзе ў Львове перавыдадзены першы твор, змяніўшы назву на «Князь Геранім Радзівіл».

Наступны буйны твор «Пан Марцін Квеч» (Pan Marcin Kwieć) спачатку быў надрукаваны ў газетах. А пасля прыхільнай крытыкі, якая зычыла таленавітаму аўтару не спыняцца, — і асобнай кнігай у 1857 годзе ў Варшаве.

Апошні вядомы твор, які Станіслаў Рэйтан напісаў ды выдаў асобнай кнігай, мае назву «Так было ў нас» (Tak bylo u nas) (Варшава, 1858). Кніга 1858 года прасякнута біяграфічнымі рысамі. Яна з’яўляецца энцыклапедыяй маленькага свету павятовай шляхты, замкнутай у сваім дробным жыцці, дзе павуцінне інтрыг вяжуць рукі асоб з мясцовай адміністрацыі.

Remove ads

Літаратура

  • Сцебурака А. М. Пляменнікі Тадэвуша Рэйтана ў 1812 годзе: Станіслаў Рэйтан.
  • Юркевіч З. І ён Рэйтан / З. Юркевіч // Краязнаўчая газета. — 2013. — № 44. — С. 4-6.
  • Юркевіч З. Станіслаў Рэйтан: пісьменнік з роду Рэйтанаў асуджаны на забыццё / З. Юркевіч // Тэксты. Літаратурна-мастацкі альманах. — Мінск. — 2014. — № 5. — C. 139—145.
  • Юркевіч З. Знакаміты паплечнік Рэйтана / З. Юркевіч // Культура. — 2014. — № 36. — С. 14.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads