Старое Высокае (Ельскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старое Высокае (Ельскі раён)map
Remove ads

Старо́е Высо́кае[2] (трансліт.: Staroje Vysokaje, руск.: Старое Высокое) — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Насельніцтва 333 чал. (2004).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 27 км на захад ад горада Ельск і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 204 км ад Гомеля[3]. Аўтамабільная дарога звязвае вёску з Ельскам. Каля вёскі праходзяць меліярацыйныя каналы.

Гісторыя

Упершыню вёска Высокае Мазырскага павета Мінскага ваяводства згадваецца ў пачатку XVIII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яна падзялілася на дзве вёскі — Старое і Новае Высокае.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старое Высокае апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле вынікаў перапісу 1897 года тут дзейнічала царква, працавала крама; вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1905 годзе тут адкрылася школа. У 1908 годзе вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласці.

Remove ads

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ста́равысо́кае
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads