Старынкі (Дзяржынскі раён)
вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́нкі[2][3] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бараўскога сельсавета.

Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Дзяржынск, за 48 км ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава[3]. Праз вёску працякае рака Самацеч (прыток Ператуці), пралягае аўтамабільная дарога Н8385 Дзяржынск — Вялікае Сяло.
Гісторыя
Вядома з 1484 года, калі каралём Казімірам нададзена ў вотчыну збегламу з Вялікага княства Маскоўскага вярэйскаму княжычу Васілю Міхайлавічу. З 1588 года цэнтр Старынкаўскай воласці Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Маёнтак, сажалкі, млын, карчма.
З 1793 года ў Велікасельскай воласці Мінскага павета. У 1836 годзе пабудаваны касцёл. У 1868 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 годзе 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 годзе 484 жыхары. У 1909 годзе вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска была цэнтрам Старынкаўскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1886 год — 48 двароў, 480 жыхароў.
- 1909 год — 48 двароў, 481 жыхар
- 1998 год — 152 двары, 201 жыхар.
- 2001 год — 95 двароў, 191 жыхар[3].
- 1 студзеня 2004 года — 156 двароў, 189 жыхароў.
Памятныя мясціны
- Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads