Стары Шацк
былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары Шацк (трансліт.: Stary Šack) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіла ў склад Шацкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Да 1816 года маёнтак адносіўся да дамена Шацк, уласнасць Аскеркаў, па эксдывізіі ўласнасці Юзафа Габрыэля Аскеркі дастаўся разам з Габрыэлеўкай Антонію Пуцяту. Уваходзіў у склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. Па падзеле паміж сынамі Пётрам і Аляксандрам, Стары Шацк разам з часткай Задашчэння дастаўся Аляксандру Пуцяту, было 50 сялян мужчынскага полу і 11 дымоў[1].
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. Па скасаванні прыгоннага права і аддзяленні сялянскіх надзелаў у маёнтку засталося каля 60 валок зямлі. Па смерці Аляксандра Пуцяты ў 1888 годзе Стары Шацк перайшоў да яго сыноў[1], перад смерцю ў маёмасці двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Антонавіча Пуцяты была 1091 дзесяціна зямлі[2]. У 1913 годзе ўласнасць Аляксандра Пуцяты, было 763 дзесяціны зямлі[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная, створаны саўгас Стары Шацк[4].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads