Задашчэнне
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Задашчэ́нне[1] (трансліт.: Zadaščennie, руск.: Задощенье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Задашчэнне вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя як фальварак, які адносіўся да маёнтка Шацк уласнасці Аскеркаў. Сустракалася таксама назва Загашчэнне. Фальварак уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1788 годзе Юзаф Габрыэль Аскерка прадае Задашчэнне разам з фальваркамі Габрыелеўка і Пагарэльцы Людвіку і Зоф’і з Яварынскіх Грушвіцкіх, ротмістру Берасцейскага ваяводства. Паводле інвентару, у Задашчэнні тады быў 61 дым[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пазней фальваркі ізноў сталі ўласнасцю Аскеркаў[3]. На 1800 год была карчма.
Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага[4]. Эксдывізія аддзяліла ад Шацка фальваркі Габрыэлеўку і Стары Шацк з вёскай Задашчэнне (39 дымоў) на карысць крэдытораў Пуцятаў[4]. Тут жылі падданыя Пуцятаў, якія працавалі на дамены Габрыэлеўка і Стары Шацк. Таксама тут атрымаў невялікую спадчыну Станіслаў Брылеўскі, які заклаў маёнтак Уборкі[5].
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1885 годзе была адкрыта школа граматы, на 1890 год у ёй вучыліся 12 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. На 1889 год буйнымі землеўладальнікамі ў вёсцы Задашчэнне былі дваране рыма-каталіцкага веравызнання Вернікоўскі Вікенцій (Вінцэнт) Ігнатавіч (33 дзесяціны зямлі) і Вернікоўская Еўфрасіння Рыгораўна (18 дзесяцін)[6], ва ўрочышчы дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Брылеўскі Станіслаў Фаміч (30 дзесяцін)[7]. Паводле перапісу 1897 года дзейнічала царква і хлебазапасны магазін.
Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Задашчэнскага сельсавета. У 1920-х гадах дзейнічала школа 1-й ступені, на 1922 год было 30 вучняў. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, на 1933 год быў калгас «Асілак», былі кузня і ганчарны завод.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі, акупацыйныя войскі забілі 300 мірных жыхароў.
У 1954—1960 гадах у складзе Слабадскога сельсавета, з 1 красавіка 1960 года ў складзе Шацкага сельсавета[8].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 30 двароў, 266 жыхароў
- 1870 год — 258 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 128 двароў, 678 жыхароў
- 1908 год — 72 двары, 984 жыхары[9]
- 1917 год — 3 аднайменныя вёскі, агулам 174 двары, 931 жыхар[10]
- 1960 год — 111 жыхароў
- 2002 год — 77 двароў, 145 жыхароў
- 2009 год — 123 жыхары[11]
- 2012 год — 53 двары, 90 жыхароў
- 2019 год — 81 жыхар[12]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Рыгор Яўхімавіч Парэчын — беларускі правазнавец.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads