Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (2 кастрычніка (20 верасня) 1882, Златавуст — 26 сакавіка 1945, Масква) — Маршал Савецкага Саюза, савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, вайсковы тэарэтык.
Remove ads
Біяграфія
Б. М. Шапашнікаў унёс значны ўклад у тэорыю і практыку будаўніцтва Узброеных сіл СССР, у іх умацаванне і ўдасканаленне, падрыхтоўку ваенных кадраў. Ён шмат і паспяхова працаваў над развіццём ваеннай навукі, над абагульненнем баявога вопыту Першай сусветнай і Грамадзянскай войн. Удзельнічаў у камісіі па распрацоўцы статутаў, адлюстроўваючы ў іх асноўныя палажэнні ваеннай дактрыны СССР. У найбольш вядомай працы «Мозг войска» вызначыў асноўныя палажэнні аб характары будучай вайны, глыбока раскрыў асаблівасці кіраўніцтва арміяй у вайне і даў дакладнае ўяўленне аб ролі, функцыях і структуры Генеральнага штаба як органа Вярхоўнага Галоўнакамандавання па кіраванню Узброенымі сіламі. Правільнасць яго высноў пацвердзіла Вялікая Айчынная вайна. Б. М. Шапашнікаў адзначаецца ў ваеннай гісторыі як выдатны ваенны тэарэтык, таленавіты практык, добра дасведчаны ў аператыўна-стратэгічных пытаннях.
Remove ads
Зноскі
- Boris Mikhailovich Shaposhnikov // TracesOfWar
- Шапошников Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads