Студзянец (Касцюковіцкі раён)
вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Студзяне́ц[1][2], таксама вядомая як Сцюдзянец[2] (трансліт.: Studzianiec, руск.: Студенец) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Беладубраўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Касцюковічы, за 165 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Камунары[2]. На ўсход ад вёскі працякае рака Жадунька.
Гісторыя
Вядома з пачатку XV стагоддзя як мястэчка ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе тут дзейнічалі школа і царква. З 1772 года Студзянец у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Студзянецкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Належала Свінвінавым. У 1846 годзе ў Студзянцы дзейнічалі паташны завод, смаляное прадпрыемства, 3 вінакурні, 3 сукнавальні, 7 вадзяных і 1 валовы млыны, 2 заезныя дамы. У фальварку дзейнічалі маслабойня, народнае вучылішча, канатна-льнотрапальнае прадпрыемства, бальніца для сялян. У 1880 годзе мястэчка належала Цярэшчанку. Дзейнічалі валасное ўпраўленне, 2 царквы. Два разы ў год адбываліся кірмашы.
У 1924—1959 гадах адміністрацыйны цэнтр Студзянецкага сельсавета[3], да 28 сакавіка 1996 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Касцюковіцкага гарсавета.
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва (1948—1998) — беларуская пісьменніца, журналіст.
- Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі (1868—1944)[4][2] — рэвалюцыянер і партыйны дзеяч.
- Аляксей Сцяпанавіч Русецкі (1912—2000) — беларускі паэт, перакладчык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads